ПШОНІШЧА (пшонішчо) н. Тое, што і пшанічніска. Гані авечак на пшонішча. Заазер'е Віл. Пшаніцу жжалі, пшонішча асталося. Барыскі Лаг. Трэба заараць пшонішча. Альхоўка Навагр. Па пшонішчу пасею ячмень. Старае Сяло Зэльв. Пшонішчо доброё, каровы наядуцца. Міратычы Кар.
ПШОННЕ (пшэнне) н. Тое, што і пшанічніска. Пшаніцу звязьлі, а цяпер трэба заараць пшонне. Заазер'е Віл. Пасі сьвінне на пшэнні. Ваўкавічы Тал.
ПШЧАЛКА ж. Пчала. Пшчалка так укусіла за шыю. Паляцкішкі Вор.
ПЫЖЫК м. Тоўсты блін з кіслага цеста. Нада сьпячы пыжыка, бо хлеп ня ўкіс. Вазьмі з дзяжы цеста і сьпячы пыжыка. Якубова Рас.
ПЫЛІ-ПЫЛІ-ПЫЛІ выкл. Ужываецца, калі падзываюць куранят. Заазер'е Віл., Лешня Кап., Бярозкі Хоц.
ПЫЛЬ-ПЫЛЬ-ПЫЛЬ выкл. Тое, што і пылі-пылі-пылі. Заазер'е Віл., Паляцкішкі Вор., Моханава, Вадва, Касталомава В.-Дзв.
ПЫПАШКА ж. Кончык пальца. Вот нарабілася, аш пыпашці баляць. Заазер'е Віл.
ПЫР'Ё н. зборн. Пустазелле. У брушцы трэбо зрабіць перасяканя, а то зарасла пыр'ём. Навасёлкі Свісл.
ПЫТАЛЬ (пытэль) м. Машына ў млыне, пры дапамозе якой апрацоўваюць зерне. Пытлёвать пшэныцу на пытэль, ээ кагут і вальцы. Бастынь Лун.
ПЯГАРКА (пегарка) ж. Бульба з прыгаркамі. Дастаньце бульбу, сабярыце пегаркі і дайце мне. Пегарка смачна. Стайкі Барыс.
ПЯКОЛАК м. Цагляны карніз (выступ) на бакавой сцяне печы, па якому залазяць на печ. Станавіса на пяколак і лезь на печ. Навасёлкі Свісл. Ляш на пяколак і паляжы. Моханава В.-Дзв. Завускі зрабіў пяколак, дрэнна ляжаць. Касталомава В.-Дзв.
ПЯКУН (пэкун) м. Бакас. Бастынь Лун.
ПЯЛА (пяло) н. Планка ў баране, у якую ўбіваюць зубы. У баране е пяло, у пяло набіваюць зубу. Бобрыкі Петр.
ПЯЛУН м. Палын. Пялун дужа оркі, яго нельга піць. Паляцкішкі Вор.
ПЯЛЬЦЫ толькі мн. Чатырохгранны брусок для падвешвання зарэзанай жывёлы. Узяў пяльцы, на пяльцы рысьпяў за ногі авечку, падвесіў пяльцы за бэльку і буду абдзіраць шкуру ў авечкі. Даўгабор'е Рас.
ПЯЛЮТКА (пэлютка) ж. Сцягно. О-ёй, пэлютка боліт, выросла скула на пэлютцы. Азарычы Пін.
ПЯЛЯ ж. Проламка. Возьмі сокеру да ідзі пялю просечы. Бобрыкі Петр.
П'ЯНІЦА ж. Сіло. Зрабіў п'яніцу і пыставіў на сініц. Верабей пыпаўся ў п'яніцу. П'яніца робіцца з конскага хваста. Касталомава В.-Дзв.
П'ЯНІЦЫ толькі мн. Буякі. П'яніцы растуць на балоці. Моханава В.-Дзв.
П'ЯНІЧНІК м. Кусты буякоў. П'янічніку там многа на балоці, і п'яніц многа на п'янічніку. Моханава В.-Дзв.
ПЯНЬКОЎКА ж. Крамная хустка. Закруці кыля шыі пянькоўку, будзіць цяплей. Моханава В.-Дзв.
94 👁