Старонка 135
◀ / 210 ▶
ПЕР'ЕЧКА (пер'ечко) н. Ліст кропа. Ідэтэ нарвэтэ пер'ечка крэпа. Азарычы Пін. ПЕРКАЛЬ м. Паркаль. Купіла перкалю на рубашку. Шкураты Браг. ПЕРСА ж. Перхаць. У его ў чубу есь перса. Бобрыкі Петр. ПЕРСЦІ (персьці) толькі мн. Грудзі ў каня. Якія шырокія персьці ў кыня. Моханава В.-Дзв. ПЕРУН м. Пярун. Дож ідзе, бліскавіца бліская, перун б'е. Перун забіў дзесяць чалавек. Шкураты Браг. ПЕТЛАХІ мн. Валасы. Я табе ўсе петлахі вырву з галавы. Вадва В.-Дзв. ПЕЧАЧКА ж. Ямка (у печы). Выграбі жар із печы ў печачку. Шкураты Браг. ПЕЧАЯ ж. Пякотка. Як мне недобрэ сягодне, дужа печая пячэ. Тульгавічы Хойн. ПЕЧКА (пэчка) ж. Тое, што і печачка. Гэ, бокавая часть у пэчы, куда загрэбаім жар. Бастынь Лун. Ніша ў печы, дзе стаяць гаршкі, скавароды. Пыд прыпэкам зробів пэчку, у пэчку засмыкалі горшкі, патэльны. Бастынь Лун. ПЕЧЫШЧА (пэчышчэ) н. Вялікая печ. А мой мужычышчэ залез на пэчышчэ, дала квасу ш чэрэпком, помоленьку свышчэ — слышчэ. Горск Бяроз. ПЕШНЯ ж. Сталярны інструмент для ачысткі пазоў. Пешня, вона похожа на долото, но шырэйша і больша. Бастынь Лун. ПЁРЫ толькі мн. Вастрыё ў свярдзёлку. У тэбелі на канцы вінт, а па бакох пёры, пёрамі тэбель рэжа дзерава. Навасёлкі Свісл. ПЁРЫ мн. Плаўнікі. Чаму ты пёры не абрэзала ў рыбы? Ністанішкі Смарг. ПІГУЛІ мн. Пілюлі. У ее шэхва, дохтор дав пігулі, а ее усё тросе. Бастынь Лун. ПІЛЬСЦЬ ж. Шчаціне. Забілі кабана, але не смалілі, а дралі пільсць, якая нада на шчотку. Барыскі Лаг. ПІРАЖКІ мн. Каташкі. Піражкі на бярозі. Ты розгі з піражкамі не ламі на венікі, а без піражкоў. Шкураты Браг. ПІРАСВЕР (пірасьвер) м. Журавель (у калодзежы). На вілы кладзецца пірасьвер у калодзежы. Стайкі Барыс. ПІРСА ж. Апілкі. Пілуюць дрова, а пірса ляціць. Шкураты Браг. ПІСКЛЁНАК м. Кураня. Пісклятніца прыціснула пісклёнка. Ваўкавічы Тал. ПІСКЛЯТНІЦА ж. Кураводка. Пісклятніца водзіць пісклят. Ваўкавічы Тал. ПІСЯГ м. Доўгі шрам на целе жывёліны, нанесены рогам. Абрэш сваей карові рогі, а то вун які пісяг маей карові зрабіла сваімі рыгамі. Замошша Рас. ПІТЛЁЎКА (пытлёўка) ж. Высокагатунковая мука. На пытэль напытлёваў мэшок пытлёўкі. Бастынь Лун. Купіў быў мукі пітлёўкі. Моханава В.-Дзв. ПІЎНІЦА ж. Драўляная бочачка з двума донцамі на квас. Вырвала донцэ ў півніцы, і квас выцек. Прынесі півніцу буду делать квас. Бастынь Лун. ПІХАЎЕ н. Чаранок у лапаце. Зламалась піхаўе ў заступі. Руда Хойн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 210 ▶