ПАШКА ж. Скручаная лаза для прывязвання паплёту да крокваў. На лату кладзецца салома. На салому кладуць тонкую драбясьціну і прывязваюць пашкамі. Пашка робіцца з ракіціны або з лазы, і ёй прывязваюць драбясьціну да латы, калі крыюць страху. Навасёлкі Свісл.
ПАШКРЭБЕЦ (пошкрэбэц) м. Апошняе дзіця ў бацькоў. Мікіта мой — пошкрэбэц, последній буў у маткі. Бастынь Лун.
ПАШЛЯМАВАЦЬ (пышлімуваць) зак. Пачысціць (пра кішкі). Пышлімуваць нада кішкі ны кілбасы. Якубова Рас.
ПАШПАРЫЦЬ зак. Хутка пайсці. Вот пышпарыў, што ніяк ні дыгнаць. Моханава В.-Дзв.
ПАШТО прысл. Нашто. Пашто ву рэжаця етакімі бурталямі радыс, чы ву будзяця есьці? Шкураты Браг.
ПАШУГАЦЬ зак. Пакалыхаць. Пышугай дзіця, хай яшчэ пасьпіць. Моханава В.-Дзв.
ПАШЧЭМКА ж. Сківіца. Зубы баляць, аш пашчэмка напохла. Ністанішкі Смарг. Баліць пашчэмка ат зубоў, бо зубы баляць. Паляцкішкі Вор.
ПАШЫНА ж. Галлё, якім накрывалі лён пры мачэнні. Пумачылі лён у выгаркі. Накрылі пашынай, а наверх націснулі пумыкамі. Сяляўшчына Рас.
ПАШЫХАВАЦЬ (пашыхываць) зак. Пашанцаваць. Яму добра пашыхывала. Ён быгатую жонку ўзяў, так пашыхывала, што зразу на ногі стаў. Вароніна Рас.
ПАЯС м. Клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак. Дзьверы зьбіваюць двума паясамі. Адзін паяс уверху, а другі ўнізу. Паляцкішкі Вор.
ПЕГАРКІ мн. Бульба з прыгаркамі. Мама, дастань бульбу і пегаркі дай мне, я буду есьці. Стайкі Барыс.
ПЕКАЦЬ незак. Перыць, біць пранікам бялізну. Дома буду жмыхаць сарочкі, а тады пайду на рэчку і буду пекаць пранікам па сарочках. Якубова Рас.
ПЕЛЕЦ м. Маленькі кусок сала. Пелец кагалі, калі малэй кусок сала. Бастынь Лун.
ПЕЛУН м. Палын. Тут расцець толькі адзін пелун. Ністанішкі Смарг.
ПЕЛЬ ж. Балота. Церэз пель не пераедзеш, нада аб'ехаць. Па пелі куп'я расьце. Шукай моху ў пелі. О, якая пель купістая! Шкураты Браг.
ПЁЛЬКА ж. Невялікі вадаём. У лесі ці на полі, кругленькое, дзе стоіць вода, му зовом пелькой. Бобрыкі Петр. 2. Палонка. А ты мне просек пельку на копанцы? Ідзі просечы, буду муць плацье. Бобрыкі Петр.
ПЕЛЮСЦІ (пэлюстэ) толькі мн. Чалеснікі. Зробыв пэчнык нызкые пэлюстэ, шчо чыгуна нэ засодыты. Горск Бяроз.
ПЕЛЯ ж. Сажалка. Ідзі ў пелю і нарві яерніку. Бобрыкі Петр.
ПЕННЕ (пення) н. зборн. Пер'е, якое адрастае пасля лінькі птушак. Курыца пычыла ліняць, адно пення. Якубова Рас. Зарэзала курыцу, а ў яе адно пення, што і рады ні дам. Сяляўшчына Рас.
ПЕНЬ м. Частка снапа ад перавясла да зрэзу. Стаў снапы пнямі на зямлю, хай сохнуць. Калодзішчы Мін. Жыта можна было п вазіць, алі пні сырыя. Раўбічы Мін. Пыстаў снапы пнём на зямлю, агаловамі уверх, кап сохлі. Барыскі Лаг.
72 👁