Старонка 130
◀ / 210 ▶
от ето і е потопцы. Бастынь Лун. Озіла молока солодкого, туды накрышыла хлеба, вот я і зробіла собе потопцы. Бобрыкі Петр. ПАТАРГАЦЬ (поторгаты) зак. Патузаць аснову. Плэтню намочыла, попрала прачэм, поторгалы і повэсылы плэтню сушыты. Горск Бяроз. ПАТРАПАЦЬ зак. Павастрыць. Вазьмі трыпачку і патрапі касу. Якубова Рас. ПАТРАП'Е (патрап'я) н. зборн. Адходы валакна пры трапанні лёну. Лён трэплім, а атлятая патрап'я. Ваўкавічы Тал. ПАТРАХІ (потрахі) толькі мн. Вантробы. Зарэзала овэчку і выпустіла потрахі. Бастынь Лун. ПАТРАШАНКА (потрошанка) ж. Вантрабянка. Покрышыла вэнтробы і зробіла потрошанку. Крывена коўбаса з едовых тоўстых кішэк — гэ потрошанка. Бастынь Лун. ПАТРОПКАВЫ прым. Зрэбны. Калісь у ганавіцы патропкавыя ўшывалі дзеравяныя цурубалкі. Шкураты Браг. ПАТРОПКІ толькі мн. Тое, што і патрап'е. Трэплюць лён, а патропкі і кайстрыца ляцяць. Патропкі пупрала, із патропкаў напрала нітак і вуткала мяшкі. Шкураты Браг. Патрасі патропкі вірацяном і счыні кудзеліну. Моханава В.-Дзв. ПАТРУХА ж. Пацяруха. Сена ўжо ўсё скармілі, зыстылася адна патруха. Моханава В.-Дзв. ПАТРЫЦЬ незак. Шукаць, выглядаць. Ён усё яшчэ патрыць. Што ты там патрыш? Там нічога німа, ні патры. Акыш! Ён усе шчэ патрыць, ніяк не наесцца за дзень. Шкураты Браг. ПАТУРАВІЦЬ зак. Падагнаць (заставіць хутчэй ісці, рабіць). Патураві ты яе, хай скарэй сыбіраецца і ідзець, скарэй нада ехаць, а то ўжо позна, вуньдзіка дзе сонца. Моханава В.-Дзв. ПАТУРГАЦЬ (потургаті) зак. Тое, што і патаргаць. Попарылі, попарылі ды потургалі кросна і повэсілі. Азарычы Пін. ПАЎГРУНТ м. Шэсць дзесяцін зямлі. Я паўгрунта дастаў, ці шосту часць зямлі, і называўся я шастаком. Міратычы Кар. ПАЎКУЛІДКІ ж. Паўбулкі. Вот му вучухаліся на балоце, што аж паўкулідкі з'елі і вупілі багата малака. Шкураты Браг. ПАЎПРЫЦА (поўпрыца) ж. Металічная пласцінка, па якой трымаецца верхні камень жорнаў. У жорнах е поўпрыца ў вэрхнім камені, поўпрыцу накладаемо на вэрэтэно. Паміш першым і другім камені была паўпрыца. Старонка Асіп. ПАЎПУРА м. Мера вагі (1 пуд 10 фунтаў). Пазыч мне паўпура жыта. Касталомава В.-Дзв. ПАЎРОЗКІ (поўрозкы) мн. Вузкая палоска матэрыялу, якой завязваюць хвартух. Прышыла до хвартуха поўрозкы, а то нэма чым зовэзаты. Горск Бяроз. ПАЎРОЗЫ (поўрозы) мн. Тое, што і паўрозкі. У хвартуху оторваліс поўрозы. Бобрыкі Петр. ПАЎХАТОЧЫНЫ (повхоточыны) мн. Зямля, паточаная кратамі. Па пожны однэ повхоточыны, гэто повх нарыв. Горск Бяроз. ПАЎХОДВАЦЦА зак. Замарыцца, утаміцца. Касцы касілі, касілі, да так ужо паўходаваліся, што чуць ідуць дамоў. Мнюхі Міёр. ПАФАТЫГАВАЦЦА зак. Патурбавацца, паклапаціцца. Прашу вас, пафатыгуйцесё, прывязеце мне збанка. Навасёлкі Свісл. ПАХАДУХА ж. Жанчына, якая любіць хадзіць па сяле. Як пычаўсі дзень, дык наша пахадуха і ў хаці не стыкаецца. Моханава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 210 ▶