ПАСО'ЧКА ж. Паз. У ражцы вырэзав пасочку, а тэпэр уставлю дно. Бастынь Лун. ПАСПЕ'Ш КА (пасьпе'шка) Ж. Гатунак скараспелай бульбы. Пасадзіла пасьпешкі, праз два месяцы можна будзіць кыпаць. Моханава В.-Дзв. ПА'СТА ж. Паша, ён пагнаў кароў на пасту. Ен сёння на пасьці. Ністанішкі Смарг. ПА'СТАР м. Старэйшы пастух. Мы нанялі на ўсё лета пастара кароў пасьвіць. Шкураты Браг. ПАСТАЯ'ЛКА (постоя'лка, пыстыя'лка) ж. Малако, якое пастаяла некалькі гадзін пасля даення. Постоялка — ето солодкэ молоко, якэе постояло, но не скіслэ. Бастынь Лун. У істопцьі стаіць стаўбунок з пыстыялкай, вазьмі І паеш. Моханава В.-Дзв. ПА'СТВА ж. Паша. Пыгнаў кароў на паству. Касталомава В.-Дзв. ПАСТУ'МАНТ м. Каркас плуга. У плузя ёсць пастумант, да яго прыкручваяцца падошва, паліца. Ністанішкі Смарг. ПА'СУШ ж. П|)ашлагодняя няскошаная трава. Ласушы Многа, алі карову не ядуць. Мазыр Гом. ПАСХАРО'ТВАЦЬ зак. Паламаць. От паз'яжджалі на цаліну І ўсё пасхаротвалі свае. Міратычы Кар. ПАСЦЕ'ЛЬ I ж. I. Пасад, снапы, рассцеленыя на таку для абмалоту. Ваўкавічы, Сяляўшчына Рас. Я ўжэ одну пасцель обмолоціў. Бобрыкі Петр. 2. Разасланы лён для скручвання ў кудзелю. Пасьцель сьцялю на стале с счоскаў І буду рабіць кудзелю І прасъці. Міратычы Кар. Выслала с кужалю пасьцель, цяпер буду скручваць кудзеліну i прасьці. Ваўкавічы Тал. ПАСЦЕ'ЛЬ (пасьце'ль) II ж. Паслед. Не адышла пасьцель у бабы, павязьлі ў бальніцу. Міратычы Кар. ПАСЦЕ'ЛЬ III (посте'ль, пасьце'ль) ж. Дашчаны насціл у возе, санях. Зрабіў пасьцель у вое, кап було добра ехаць. Моханава В.-Дзв. У сані з досак зробів постель. Бастынь Лун. ПАСЦЕ'ЛЬКА (пасьце'лька) ж. Тое, што i пасцель. I. Вот я ужо пасьцельку i вымалаціў. Старонка Acin. ПАСЦЕ'ЛЬНІК (пасьцё'льнік) м. Тое, што i пасцель III. Сяляўшчына Рас. Зрабіў у драбіны пасьцельнік i палажыў на калёсы на дно. Пасьцельнік e i ў санях. Шкураты Браг. ПА'СЦІ I (па'стэ) зак. Здохнуць (пра жывёлу, птушак). Па'ле свэнэ, ку'рэ. Дзмітравічы Кам. ПА'СШ II зак. Пахудзець. От ге чэловек буў гладкій, а цепер, ге, паў. Бобрыкі Петр. ПАСЦЯГНУ'ЦЬ. (пастягну'ты) зак. Разбіць пракосы..Косыт траву, а покосы тоўстые трэбо постягну'ты. Горек Бяроз. ПАСЦЯКА'ЦЬ (постэка'ты, пасьцяка'ць) зак. Стаць тонкім, квольш. Посодыла бульбу пуд ліпою, а вона ў тровэ постэкала ўся. Горек. Бяроз. Моя картопля заросла зелен i так посцекала, трэбо полоць. Бобрыкі Петр. Пасадзіла картоплі ў садку, а яна пасьцякала. Шкураты Браг. ПАТАЛО'К (потоло'к) м. Верхняя частка калоды пчол. У рамочных вульях е голова, а ў колодочных е потолок. Бастынь Лун. ПАТАМПІЕНІЦА ж. іран. Гразішча. От патампіёніца, што можна ўтапіцца, такая гразіна. Навасёлкі Свісл. ПАТАПЦЫ' (потопцы') мн. Цура. Наліла у мыску воды, nocoліла накрышыла хлеба, покрышыла цыбулі, уліла посного масла
Дадатковыя словы
курэ, пазяжджалі, пале, пасочка, паспеш, пастаялка, паства, пастэ, пастягнуты, пасуш, пасхаротваць, пасцелька, пасцельнік, пасцягнуць, пасцякаць, пасці, пасш, пасьпешка, пасьцелька, пасьцякаць, пасьцёльнік, паталок, постэкаты, постягнуты
5 👁