АНБУЗАВАЦЬ (анбузоваті) незак. Перабіраць, капрызіць. Вэн у мэне такі, што часто ўмее анбузоваті. Дам есті, а вэн не есть, а усё анбузуе. Бастынь Лун. АНДЫК м. Індык. Андык сердітый, распустів пэр'е. Бастынь Лун. АНДЫЧКА ж. Індычка. Андыка зарэзала, а андычку пакінула на племе. Бастынь Лун. АНЕГДАЧКІ прысл. Нядаўна. Я анегдачкі відзіла яе на бызары. Моханава В.-Дзв. АНЕГДЫСЬ прысл. Тое, што і анегдачкі. Анегдысь я была на кірмашы і купіла стаўбун. Моханава В.-Дзв. АНІБЫЛЬ м. Чорт. Анібыль яго ведаіць, куды ён пашоў. Ідзі, атстань, анібыль ты, ат мяне. Сяляўшчына Рас. АНІГУГУ прысл. іран. Нічога няма. Ідзі ў клець і паглядзі, што ў засеку анігугу! Моханава В.-Дзв. АНОЦ выкл. Ужываецца, калі адганяюць коней. Аноц, аноц, пашоў! Моханава В.-Дзв. АНТРОБЫ (антробу) толькі мн. Вантробы. Заколоў кабана і выпусціў антробу ў ночву. Бобрыкі Петр. АПАЛІНЫ толькі мн. Адходы пры апаланні круп, зерня. Сапалала крупы, апаліны вылецелі, а крупы асталіся ў начоўках. Старонка Асіп. АПАЛКА ж. Яечня. Палажыла масла на скавараду, із трох яец сьпякла на сьняданё апалку. Міратычы Кар. АПАЛОНКА (ополонка) ж. Палонка. Іді просечы ополонку, я пойду полоскать сорочкі. Бастынь Лун. АПАЛУБКА ж. Бляшаная аправа ў жорнах, што набіваецца на ніжні камень і калоду, на якой ён ляжыць. У жорнах ніжні камень кладом на калодку і абіваем апалубкай кругом калодкі і каменя. Шкураты Браг. АПЕЧЧА (опеч'е) н. Запечак. Постол лежыць за опеч'ем на печы. Бобрыкі Петр. АПІВОШ м. П'яніца. У яе мужык апівош, усё п'е і п'е гарэлку. Міратычы Кар. АПІЛАК (опылок) м. Аполак. Одпіловалі от дэрэвіны опылок, после піловалі доскі. Бастынь Лун. АПЛАВА (оплава) ж. Лівень. От оплава сільная, аж банечкі схапаюцца. Оплава усё заліла, по гуліцы ні пройті. Бастынь Лун. АПОЛАЦ м. Кавалак (сала). Парэзала сала на бальшыя аполацы і злажыла ў кубеляц. Міратычы Кар. АПОЛАЦЬ незак. Палоць. Трэба грады аполаць, а то травы много. Альхоўка Навагр. АПОРКІ мн. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. Што ты босы ходзіш, надзень апоркі. Боты знасіў, адрэзаў халявы і нашу апоркі кыля хаты. Моханава В.-Дзв. АПОСЛЕ прысл. Пасля. Пойдзем цяпер у грыбы, апосле я не пайду. Моханава В.-Дзв. АПОЎЗІНЫ толькі мн. Шкура вужакі, скінутая ў час ліняння. Глядзіце, во ліжаць апоўзіны вужакі. Вужака ліняла і скінула с сябе апоўзіны. Моханава В.-Дзв. АПРАТАЦЬ зак. Агледзець, дагледзець, абмыць. Стамадзюк ты, ня можаш сябе апратаць. Шкураты Браг. АПРАТВАЦЦА незак. Уходжвацца са скацінай. Оля, яна ўжо спратвацца пашла, а ці ні рано есці скаціне. Навасёлкі Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁