Старонка 128
◀ / 210 ▶
ПАСАВІСКА (пасовыско) н. Паша. Доброго пасовыска ў нас нэма і молока нэма. Горск Бяроз. ПАСАД (пысат) м. Месца на куце, дзе сядзіць маладая. Маладуха сядзіць на пысадзе. Моханава В.-Дзв. ПАСАД (пысат) м. Колькасць збожжа, якая памяшчалася ў асеці. Айса будзіць пысады тры. Адзін пысат лёну зьмялі, а яшчэ будзіць на два пысады. Моханава В.-Дзв. ПАСАДА ж. Пасад, снапы, рассцеленыя на таку для абмалоту. Я змалаціў адну пасаду ваўса. Навасёлкі Свісл. ПАСАДКА (пасатка) ж. Чарэнь (у печы). Выпараласа пасатка ў печы, і гаршчка неяк паставіць. Выгарала пасатка у печы, трэбо пачыніць. Навасёлкі Свісл. ПАСАЧКА (пасочка) ж. Кальцо на розе, па якім можна вызначыць, колькі год карове. Колькі ў корову на рогах пасочкоў, столько ей год. Бобрыкі Петр. ПАСВЕТ (посьвет) м. Падвеснае прыстасаванне для асвятлення лучынай. Повесте вышэй посьвет, а то не відно, а темно. Посьвет подвешвалі высоко і палілі лучыну. Бастынь Лун. ПАСВІСТОЛ (посвыстол) м. Свісток. Хто тобэ посвыстола купыв? Тато, посвышчы у посвыстол. Горск Бяроз. ПАСВІШЧА (пасьвішча) н. Паша. У нас добрае пасьвішча для кароў. Ністанішкі Смарг. ПАСЕВЕРАЦЬ зак. Патрэскацца ад вады, холаду. Вот як у мяне ногі пасевералі і так быляць. Моханава В.-Дзв. ПАСЕІ толькі мн. Астаткі пасля прасейвання мукі. Сеяла, прасеела муку, добрая мука высеялася, а пасеі асталіся. Старонка Асіп. ПАСЕЙКІ толькі мн. Тое, што і пасеі. Пасеіла муку, а пасейкі зымішала курам. Ваўкавічы Тал. ПАСЕМАВАЦЦА (посемовацца) зак. Парадзіцца. Дружко с сватамы посемоваліс, у екую нэдэлю будэ вэсэллэ. Горск Бяроз. ПАСЕМАВАЦЬ (посемоваты) зак. Пагаманіць, параіць. На запоюнах трэбо було посемоваты. ПАСКРОБАК (поскробок) м. Маленькая булачка хлеба з астаткаў цеста. Вускробла ў дзежы цесто і сьпекла поскробок. Бобрыкі Петр. Дзежу вускрэбла і спекла паскробка. Жахавічы Маз. ПАСКРЭБІШ м. Тое, што і паскробак. Пыскрыбла дзешку, сьпікла паскрэбіш. Моханова В.-Дзв. ПАСКРЭБТУХА (поскрэбтуха) ж. Тое, што і паскробак. Выскоблыла дэжку і спэкла поскрэбтуху. Горск Бяроз. ПАСКРЭБУХА (поскрэбуха) ж. Тое, што і паскробак. Поскрэбла дэжку і спэкла поскрэбуху. Обобэру закваску у дэжэ і спэку поскрэбуху. Азарычы Пін. ПАСКРЭБУШАК (поскрэбушэк) м. Тое, што і паскробак. Нажэм дэжку поскрэбла і спэкла поскрэбушка. Бастынь Лун. ПАСЛЕД (пасьлет) м. Дробныя каласкі, саломка, якія астаюцца пры арфаванні збожжа. Калі мы веім жыта, пасьлет лажыцца ў сярэдзіне, а за пасьледам дробнае жыта, а за жытам дробным лажыцца чало. Паляцкішкі Вор. Пасьлет — маленькоё пустоё зерня, якоё пры адвейванні лажыцца бліжэй, а доброё зерня ляціць далей. Навасёлкі Свісл. ПАСЛЕДКІ (последкі) толькі мн. Тое, што і паслед. Колі жыто веюць, то последкі падаюць, дзе хозяін седзіць. Бобрыкі Петр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 210 ▶