ПАРАЖЭЛЛЯ (порожэлья) ж. Парадзіха. Порожэлья прывэла дітя. Порожэлья родыла, трэбо іті провэдаті. Бастынь Лун.
ПАРАЛЕС м. Кашалёк. У паралес палажы грошы. Моханава В.-Дзв.
ПАРАМОТА ж. Памылка пры снаванні пражы, калі снавальшчыца паложыць нітку не на той калочак, на які трэба. Глядзі ш, ні зрабі парамоту, кладзі ніткі, як трэба. Вострава Маст.
ПАРАНІНА ж. Папар. Трэба ўзарацьparaніну і пасееafць жыта. Жахавічы Маз. На параніну навазіў гною, буду сеяць чалавум жытам. Шкураты Браг. Вувез гной на параніну і пасею жыта. Брагін Гом.
ПАРАНІНА (пароніна) ж. Тое, што і параніна. Вувез гной на пароніну і буду жыто сеець. Бобрыкі Петр. Там, дзе раней расло жыта, і жжалі яго, гэта параніна. Параніну вясной аруць і сеюць яр. Ваўкавічы Тал.
ПАРАНІЦА ж. Запараны кіпятком корм. Вазьмі сечкі і картофлі, і памяшай, і дай параніцы карові. Навасёлкі Свісл.
ПАРАНКА ж. Дробная бульба, якую вараць свіням. Бульбу пірыбралі, бальшую ўсыпалі ў істопку, а паранку пасыпалі ў хаці. Моханава В.-Дзв.
ПАРАСЛЯ ж. Аблога. У мяне там за пуняй некалькі сотак парaслі. Касталомава В.-Дзв.
ПАРАСТКІ толькі мн. Дробныя каласкі, саломка, якія астаюцца пры арфаванні збожжа. Звеяў жыта і адабраў парасткі, сьвіням на муку зьмялю. Міратычы Кар.
ПАРКЛІЦА ж. Жалезная пласцінка ва ўпадзіне верхняга каменя жорнаў, якая надзяецца на шпянёк ніжняга каменя. У верхні камень зрабіў паркліцу і ўставіў шворань. Ністанішкі Смарг.
ПАРОНІКІ мн. Бульба, звараная ў лупінах. Паронікі — ето булма, вароная з лупайкамі. Бастынь Лун.
ПАРОНКІ мн. Тое, што і паронікі. На вячэру навару паронкаў і будзем з малаком есьці. Жахавічы Маз. Тое, што і паранка. Пырыбіралі бульбу і паронкі сыпалі аддзельна — гэта паронкі сьвінням будуць варыць. Намыла кацёл паронак і ныпарыла, буду дываць сьвінням. Ваўкавічы Тал.
ПАРПЛІЦА ж. Тое, што і паркліца. Я ў жорнах да верхняга каменя прыладзіў парпліцу. Альхоўка Навагр. У вірхняку ў жорнах ёсць парпліца, яна надзяецца на вірцяно. Ваўкавічы Тал.
ПАРТАНУЦЬ зак. Парнуць. Оля, гэта ш вока партануў, лезучы на яблану. Навасёлкі Свісл.
ПАРУБЕНЬ (пэрубень) м. Рубель, жэрдка для прыціскання сена або снапоў на возе. На мажы наклалі сена, а на сена палажылі парубень, а на парубень закінулі вяроўку, кап прыціснуць сена на возі. Стайкі Барыс.
ПАРШНІ мн. Скураныя лапці. Дыстань кывалык шкуры і пашый сабе паршні, а то нечага на пасту абуваць. Якубова Рас. Вяровачныя лапці. Навіў вяровак і сплёў паршні, буду насіць. Сяляўшчына Рас.
ПАРШУК м. Парсюк. Гэтага года добрага паршука закалола. Міратычы Кар. Будзім на сала карміць паршука. Паляцкішкі Вор. Праскета закалола свайго паршука. Старае Сяло Зэльв. Выляхчаны кнур у нас завецца паршуком. Навасёлкі Свісл.
ПАС м. Шнур у калаўроце. Шпуля і блочак цягнуць пас на колі калаўрота. Міратычы Кар.
80 👁