В.-Дзв. Падушка з ручкамі ляжыць на трайнілі і ўзвалаўку. Падушка. Падушка ляжыць на ўзвалаўку і скрапляецца шворанам. Вострава Маст.
ПАДУШКА ж. Падаконнік. У мяне ў вокнах пагнілі ўсе падушкі, бо ставілі на падушкі цвяты. Шкураты Браг.
ПАДХАДЗІЦЦА (патхадзіцца) незак. Уходжвацца за скацінай. Я пайду ўжо патхадзіцца за сваёй скацінай, дам ёй есці. Міратычы Кар.
ПАДХІЛІЦЬ (патхіліць) зак. Падрубіць, падшыць, падагнуць. Патхілі ніс спадніцы. Патхілі рушнік, а то ніткі высыпаюцца. Моханава В.-Дзв.
ПАДЦУПОНІЦЦА (подцупоныцца) зак. іран. Прыладзіцца. Вон ужэ подцупонывса до вашэй унучкы. Горск Бяроз.
ПАДЦЭПАК (паццэпак) м. Пасад, снапы, рассцеленыя на таку для абмалоту. Мы ужо адзін паццэпак змалацілі і другі будзем малаціць. Навасёлкі Свісл. Одён пыццыпок змолотэлэ. Дзмітравічы Кам.
ПАДЧАПУРЫЦЬ зак. Падхарашыць, прыбраць. Быяркі так хороша падчапурылі маладую, што не пазнаць. Казлы Міёр.
ПАДЧАРКА (пачарка, паччэрка) ж. Падчарыца. У яе ўжо пачарка бальшая. Пачарка ні любіць маччыхі. Шкураты Браг. Дачка ня родная, а паччэрка. Стайкі Барыс.
ПАДЧАРОВАК (паччаровак) м. Падчарэўе. У карову, кабана сняла падчаровак і вупусьціла цельбухі ў начоўкі. Шкураты Браг. Зарэзала пырсюка, паччаровак сьніла, пасаліла ў яшчыку. Міратычы Кар.
ПАДШЧЫТНІК (патшчытнік, пудшчытнык) м. Застрэшак унізе франтона. У канцэ хаты забіваюць патшчытнік, кап дошч ні забіваў сьцяны. Навасёлкі Свісл. Забіў у хаты лоб і зрабыў пудшчытнык, коб нэ мочыў дошч стэны. У лобовы забыў пудшчытныка. Горск Бяроз.
ПАДШЫЎКА (патшыўка) ж. Дошчачкі, якімі забіваюць франтон. Патшыўку загатовіў, буду забіваць шчыт. Альхоўка Навагр. Дзве дошкі, якія прымацоўваюцца па краях страхі і сходзяцца ўверсе, утвараючы канёк. Накрыў страху саломай і прыбіў па канцах патшыўку, кап вецер не раздуваў салому. Альхоўка Навагр.
ПАДШЭЎКА (пыдшэвка) ж. Тое, што і падшыўка. Трэбо ік крышы прыбіть пыдшэвку, а то ветер крышу дерэ. Бастынь Лун.
ПАД'ЯЛДЫКАВАЦЬ незак. Паддакваць. А ты яму не пад'ялдыкавай. Моханава. В.-Дзв.
ПАЖАРЫСКА (пажарыско, пыжарыско) н. Месца, дзе быў пажар. Хата згарэла, засталосё пажарыско. Навасёлкі Свісл. Сэло згорэло, осталоса пыжарыско. Бастынь Лун.
ПАЖЫЛІНА ж. Прапушчаны па кіёчках ніта шнурок, да якога прывязваюцца петлі ніта. Завяжы пы кынцах пажыліну, кап ня з'ехалі ніты. Якубова Рас.
ПАЖЫЛКА ж. Тое, што і пажыліна. Прывяжы крэпка пы кынцах пажылку, а то ніты будуць ссыпацца. Моханава В.-Дзв.
ПАЗАДЗЕ прысл. Ззаду. Іна ішла пазадзе за мной. Моханава В.-Дзв.
ПАЗАКЛУННЕ н. Месца за гумнамі. Пойдэм пы-пад пазаклунню, тут бліжэй. Азарычы Пін.
80 👁