тоды устовляюцца вокна з дубцэв, а сілегою заплетуюць, дай кэш.
Бастынь Лун.
АКОЛУШАК (околушак) м. Акраец. Я одрэзала ад бохана хлеба околушка і положыла на торэлку. Азарычы Пін.
АКОНІЦА (оконыца) ж. Аканіца. Оконыцы от хорошы пороблены до окон. От оконыца, дык оконыца. Горск Бяроз.
АКОНЦА н. Тое, што і аканца. У жорнах — скрыня, а ў скрыні е аконца, праз якое выграбаюць муку. Заазер'е Віл.
АКРАЕЧКА (окраечка) ж. Абрэзак матэрыялу. Убэры окраечкі со стэла. Во ета окраечка прыгодіцца. Бастынь Лун.
АКРАЙКА ж. Спавівач. Ідзе баба ік бабу, дак брала полачкі і акрайку самотканую. Гэтай акрайкай спавівала дзіцятка. Шкураты Браг.
АКРОМ (окром) прысл. Асобна. Надо окром жыть і есті окром. Бастынь Лун.
АКРУЧАНКА ж. Шарсцяная хустка. Завяжы акручанку, а то будзя холодна. Вострава Маст.
АКУТАЦЦА (окутацца) незак. Накрыцца. На куделі радюшку пошыла, добрэ буде окутацца. Бастынь Лун.
АКУЦ выкл. Ужываецца, калі адганяюць парасят. Акуц, пашлі! Моханава В.-Дзв.
АКУЧНІК (окучнік) м. Шуляк. Окучнік усіх курэй подрав. Бастынь Лун.
АЛЕХА (олеха) ж. Алешына. Олеха росте у булоті. Бастынь Лун.
АЛЁС м. Гразкае, багністае месца. Алёс — месца, дзе стаіць вада і ніколі не вусахая. Туды зайсці і заехаць нельга, там растуць кіяшкі і ўсякая дрань. Шкураты Браг. 2. Густы зараснік. Оля', які алёс, што ніяк ні пралесці, а тудака е і шчырыя грыбы. Трэба ўзяць сакеру і прачысціць алёс. Навасёлкі Свісл.
АЛЁШКА (олёшка) ж. Тое, што і алёха. У гаі бувае ростэть і олёшка, і бэрэзка, і кусты. Бастынь Лун.
АЛІВЯРКА ж. Змазачнае масла. Дужа добра алівярка да машыны. Добра змаш машыну алівяркай. Навасёлкі Свісл.
АЛЧНЫ прым. Прагны. Уго, ён жа такі алчны, што ў яго нічога ні дыстаніш. Моханава В.-Дзв.
АЛЬШЫНА (ольшына) ж. Тое, што і алёха. Зрэзав ольшыну на дрова. Горск Бяроз.
АЛЬШЭВІНА ж. Алешына. Альшэвіна вельмі тоўстая, трудна пілаваць. Барыскі Лаг.
АЛЬШЭЎНІК м. Алешнік. Пагонім кароў пасціць у альшэўнік. Барыскі Лаг.
АЛЯ' (оля') выкл. Выражае здзіўленне. Оля', які алёс, што ніяк ні пралесці, а тудака е і шчырыя грыбы. Навасёлкі Свісл.
АМІНГІТ м. Менінгіт. Іна амінгітам хварэла, а цяпер спахаловая. Сяляўшчына Рас.
АМУНІЧНІК м. Рымар. Ідзі да амунічніка і папрасі ў яго хамута. Шкураты Браг.
АМУТ м. Вір. Пашоў купацца на рэчку, пупаў у амут і утапіўся. Моханава В.-Дзв.
АМЯГНУЦЬ зак. Стаміцца. Пакуль у яго чаго даб'есся, дак сам амягнеш. Шкураты Браг.
АНБАР м. Свіран. У нас анбара не было, а была клець. Анбар быў у багатых. Моханава В.-Дзв.
90 👁