Н
НАБЕРАДКІ (набераткі) толькі мн. Раменная частка вупражы, якая накладаецца на тулава каня. Пачынілі набераткі і прыладзілі да хамута. Дзюблеўшчына Маладз. Набераткі прычапі да хамута і надзень хамут з набераткамі на каня. Барыскі Лаг.
НАБІЛЬНІЦЫ (набыльныцы) толькі мн. Набіліцы (у кроснах). Укінула ў берда і ўставіла ў набільніцы. Паляцкішкі Вор. Устаў бэрдо ў набыльныцы. Горск Бяроз.
НАБІРЖЫНА ж. Вузкая дошка, што накладаецца на капылы полаза наверх вязаў. Дзве прадоўжныя набіржыны накладаюцца на ўсе капылы. Ністанішкі Смарг.
НАБІРКА ж. Пасудзіна для ягад. Набірку рабілі з ліповэй коры і собірылі ў набірку ягады. Бастынь Лун.
НАБОЙ м. Наезджаная частка зімовай дарогі. Дарога пусціла, набою німа і нельга ехаць ны сынях. Моханава В.-Дзв.
НАБОР м. Неабходны матэрыял на боты. Купіў набор на юхтавыя боты, буду шыць. Моханава В.-Дзв.
НАВАЖВАЦЬ (наважвать) незак. Прыціскаць. У кваску клодэм сало і кірпічэм наважваім вэко. Бастынь Лун.
НАВАЛОЧКА ж. Мяшок. Вазьмі сядзь ды палатай навалочкі, бо трэбо жыта ссыпаць і насыпаць у засек. Міратычы Кар.
НАВАРАТ м. Бервяно ў зрубе, над прасценкамі, над вокнамі і над дзвярамі. Сумакі зрабілі, а цяпер трэба лажыць на сумакі навараты. Шкураты Браг.
НАВЕСЦІ (навесті) зак. Прасачыць. Думаю навесті, де кура несецца. Бастынь Лун.
НАВІДАВОКУ прысл. На вачах. Гэта кнішка ў цябе павінна быць навідавоку. Моханава В.-Дзв.
НАВІСЬ ж. Вялікая чорная хмара. Вон на небе чорная навісь ідзе, будзе дож. Жахавічы Маз.
НАВІСЬ ж. Сырасць, туман. Рано была такая навісь, што нічого не відно было. Тульгавічы Хойн.
НАВІСЬ ж. Іней. У лесі так красіво, белая навісь вісіць на дэрэвінах. Бастынь Лун.
НАВОЗНІК м. Жук-гнаявік. Нат кучай навоза прыляцеў навозьнік. С кучы выпаўс навозьнік. Барыскі Лаг.
НАГАЛАВЕНЬ м. Перакладзіна паміж вушакамі над дзвярамі. Паставіў вушакі, а на вушакі палажыў нагалавень, я цяпер буду устаўляць дзьверы. Вострава Маст.
НАГАЛОВІЧ м. Тое, што і нагалавень. У вокнах і дзьвярах паставіў улуткі, а на ўлуткі палажыў нагаловіч. Шкураты Браг.
НАГАЛОЎНІК м. Дэталь аброці, рамень, які праходзіць каля вушэй на ілбе каня. Нагалоўнік нада прышыць у вобраці. Стайкі Барыс.
НАГЛЕДАМ прысл. Назіркам. Ён ішоў за мной нагледам аж да лесу. Бастынь Лун.
НАГЛОВЕНЬ м. Тое, што і нагалавень. Вурасла пут саму нагловень, што ў хату няможа зайсці. У дзьвірах і вокнах увярху на ўлуткі, ці вушнякі, кладуць нагловень. Шкураты Браг.
НАГНЯЦЦА зак. Нахіліцца. Яны ўсе нагняліся на борт і паляцелі, як борт пуламаўся. Шкураты Браг.
84 👁