МАТКА ж. Спарыння. От мнэго маток у жыте ў колоссі. От большая чорная матка ў колосі. Азарычы Пін.
МАТОРНЕНЬКІЙ прым. іран. Быстры. Ох, якій ты маторненькій! Шкураты Браг.
МАТУЗОК м. Спавівач. Вазьмі матузка і спаві дзіця. Тульгавічы Хойн.
МАТУШКА ж. Прылада, на якую матаюць ніткі. Напрала шпулю і зматала на матушку. Паляцкішкі Вор.
МАТЫЛІЦА (мотыліца) ж. Хвароба ў авечак. Овэчкі заболелі на мотыліцу. Бастынь Лун.
МАТЭРЫЯ ж. Гной з раны. Валаснік на пальцы, і так многа цячэць з яго матэрыі. Ністанішкі Смарг.
МАХАМОРЫНА ж. Мухамор. Якіх ты ныбрала грыбоў, адных махаморын. Якубова Рас.
МАХАНОША ж. Чалавек, які ў час палявання носіць торбу. Учорэ я була маханошаю: му з бацькам ходзілі на ахоту, дак я насіла торбу з качкамі. Тульгавічы Хойн.
МАХОТКА (мохэтка) ж. Махавік (грыб). Мохэткі ростуць по борэх, і по мхэх. Бастынь Лун.
МАХРЫ мн. Карэньчыкі. Ачышчайці добра буракі, кап ні було махроў. Ачышчалі буракі ныжам ат махроў. Сяляўшчына Рас. Большы за ўсё ў часнаку махроў. Замошша Рас.
МАЦАЦЬ незак. Стукаць яйцом аб зубы, правяраць, ці моцнае яно. Каб узнаць ці крэпкае яйцо, нада мацаць аб зубы. Шкураты Браг.
МАЦІЦА (матіца) ж. Папярочная бэлька ў хаце. Ны маціцу кладзецца столь. Якубова Рас. Положыв матіцу на ошчэпу, тэпэр, а на матіцы буду ложыть стэль. Бастынь Лун.
МАЧ м. Сахор. Мо мач вам не трэбо, дак дайце мне гной накідаваць на воз. Бобрыкі Петр.
МАШОНКА (мошонка) ж. Месца ў коласе, дзе знаходзіцца зерне. Ужэ начынае жыто повніцца, ужэ у мошонцы пятка е. Азарычы Пін.
МАШЫНКА ж. Кнопка. Трэ поўшываць у кохту машынкі, а аднэй машынкі не хапае. Жахавічы Маз.
МЕДАВІЦА (мэдовіца) ж. Рабочая пчала. Пчэла-мэдовіца много носіть мэду. Бастынь Лун.
МЕЛІН м. Млён. Мелін у жорнах прыдзеланы да вірхніка. Ваўкавічы Тал.
МЕРВА (мэрва) ж. Адходы пры тапленні воску. Мэрва — гэто одходы от вэска. Горск Бяроз.
МЕРКІЦУН (мэркіцун) м. Маркач. Покінув у племя мэркіцуна. Бастынь Лун.
МЕСЦА (места) н. Плацэнта. Карова ацялілася, алі места яшчэ не адышло. Моханава В.-Дзв.
МЕТУХА ж. Страва з бульбы і малака. З молоком булба помята, мы ето зовэм метуха. Бастынь Лун.
МЕШАНКА (мішанка) ж. Трасянка. Дай воловэ мішанкі. Дзмітравічы Кам.
МЕШАНЬ (мішань) ж. Корм для свіней: мякіна, абмешаная мукой. Свэнюм намышаю мішані. Дзмітравічы Кам.
МІГЛА ж. Імжа. Моросіть мігла. Бастынь Лун.
МІНТАЦЬ незак. Мянціць. Трэба часцей мінтаць касу, кап добра касіла. Барыскі Лаг.
82 👁