АДВОННА (атвонна) прысл. Тое, што і адвона. Спрадзі мне воўну атвонна і нікрута. Вароніна Рас.
АДВОНЫ (атвоны) прым. Адхонны. У пуні дужа атвоная стрыха. Сяляўшчына Рас.
АДГУСТАК (одгустак) м. Ніжняя частка снапа. В одгустках много колост'я е. Дзмітравічы Кам.
АД'ЕДКІ (од'едкі) толькі мн. Аб'едкі. Осталоса много од'едкэв на столе. Бастынь Лун.
АДЗЁР (одёр) м. Памост на дрэве, дзе стаяць вуллі. Прыготовів одёр на стэйло, буду засмыкаті вулей на дэрэвіну. Бастынь Лун.
АДКАЛАЦІЦЬ (одколотіті) зак. Аддзяліць, вылучыць частку з гаспадаркі. Мачыха і батько одколотілі его, нэ захотелі жыті з ім і далі малую частку хозяйства. Азарычы Пін.
АДКАЛЬКАВАЦЬ (аткалькаваць) зак. Перазняць малюнак праз капірку. Трэба мне гэты рысунак аткалькаваць і вышыць макатку. Навасёлкі Свісл.
АДКАСНУЦЦА (аткаснуцца) зак. Адрачыся. Я стала бедная, дык ат міне ўсе аткаснуліся і ніколі воч не пыкажуць ка мне. Моханава В.-Дзв.
АДКІДКА (одкідка) ж. Верацяно пражы. Прадэмо на вэрэтэно, напралі однэ вэрэтэно — одна одкідка, другэе — другая одкідка. Азарычы Пін.
АДКРУЦІЦЬ (одкрутыты) зак. Адламаць. Одкрутыла осушка от бохана і ідучы з'ела. Горск Бяроз.
АДЛІЎ (атліў, одліў) м. 1. Стрэпіка ў нізе франтона для сцёку вады. Для ісцёку вады ўкладаюцца адліву па шалёўцы церас усю сцяну. Шкураты Браг. Забіў закот і зрабіў атліў, кап выда ні зылівала сцяну. Сяляўшчына Рас. 2. Драўляны жалабок для сцёку вады. Зделав одлів, кэб вода стэкала. Бастынь Лун.
АДНАЗІМАК м. Аднагадовае жарабя. Жарабочак, які адну зіму гыдываўся,— завём адназімак. Сяляўшчына Рас.
АДНАЦЭПІЦА (одноцэпіца) ж. Памылка пры ўкіданні асновы ў ніты, калі замест адной ніткі ўкінулі ў ніт дзве. Праз усё палатно ідзе одноцэпіца. От кідала ў ніты і не ўкінула одну нітку ў ніт, а дзьве. Бобрыкі Петр.
АДНАЦЭПЫ (одноцэпы) мн. Тое, што і аднацэпіца. Основала лішнія ніткі, і трэбо ўсмыкаты ў одын цэпок дзьве ніткі. Вось гэто і е одноцэпы. Азарычы Пін.
АДНІМКА (атнімка) ж. Ануча, якой вымаюць гаршкі з печы. Атнімка — катлы атнімаць с печы. Сяляўшчына Рас. Вазьмі атнімку і зьнімі кацялок з прыпічка. Моханава В.-Дзв.
АДНОЧАПКА ж. Тое, што і аднацэпіца. Прас усе палатно ідзе адночапка. Шкураты Браг.
АДПЯЧЫ (отпечы) зак. Аддубасіць. Возьмі дзягу і добро ему отпечы, коб ён знаў. Бобрыкі Петр.
АДРЭЗКІ (атрэзкі) мн. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. Знасіла боты, атрэзала хылявы, а цяпер атрэскі нашу. Вароніна Рас.
АДСВЯНЦІЦЬ (атсвянціць) зак. Аддубасіць. Вот я атсвянціў яму пы мяккаму месту, што болей не будзіць мянціць языком, як лыпатай. Моханава В.-Дзв.
АДСКОЧЫЦЬ (атскочыць) зак. Сесці на ніжняй скарынцы (пра хлеб). Мой хлеб адскочыў, бо ён салодкі, а не кіслы. Шкураты Браг.
104 👁