Старонка 6
◀ / 35 ▶
Абабраць лёстачку — аб'есці мяса з рабрыны абалоністае — хвалістае абвесткі — паведамленні абгатаваны — звараны; прыгодны для ўжывання абегаць па падоканню — прабегчы па дварах (стукаць у акно, склікаючы на сход і пад.) абежнікі — абвесткі, аб'явы, паведамленні, якія трэба хутка давесці да ведама (бегункі) абзадачыць — паставіць задачу, прымусіць задумацца абзурыць — адолець, перамагчы абіркі — выбаркі, рэшткі аблавухая шапка — шапка-вушанка аблудны — бадзяжны абнадзіцца — панадзіцца абора — вялікае памяшканне для жывёлы; кароўнік абратацца — адчапіцца аброк — корм для коней, звычайна авёс, які бяруць у дарогу аброчная торба — торба, у якую сыпалі аброк для коней абрыдзоны — абрыдлы, непрыемны абсеймікавацца — дамовіцца; параіцца абсячы вушы (фр.) — прыпыніць, асадзіць кагосьці; астудзіць запал абурыцца — абярнуцца з возам абшчыкнуўшыся — шчыльна, аблягаючы абярэцца — знойдзецца абяцаць — падымаць чарку і звяртацца са словамі «будзь здароў» абячайкі — павекі агінуць — пайсці агляднае — агледзіны агурыцца — сцішыцца, супакоіцца адбратацца — адбіцца, пазбавіцца аддаваць (дыхцець) паронкамі (фр.) — непрыемна пахнуць аддудзенчыць — набіць аднатаваць — адзначыць адваротная мова — сказанае ў фігуральным (пераносным) сэнсе; словы з падтэкстам адзінокае — адзінае адказаць — пераказаць адказуваць — пакідаць у спадчыну адкосніцца — адчапіцца, адмовіцца адмыслова — спецыяльна адмяніцца — змяніцца; зрабіцца інакшым, перамяніцца аднакія — аднолькавыя адным звагам (фр.) — манатонна адным словам — добра адперці — адчыніць адразанка — абрэз, вінтоўка з абрэзаным ствалом
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 35 ▶