сахор — вілы, якімі накідаюць гной на воз сваім одумам — па-свойму, як надумаўся свацянка — свацця свет гарыць (фр.) — бяда, непрыемнасці свяціць гультая (фр.) — гультайнічаць, ленавацца сгліць — дакучаць сервітут — права карыстацца чужой уласнасцю; права на абмежаванне ўласніка ў пэўных адносінах (ад лац. servitus, servitutis — павіннасць, падначаленасць) сесці куццёю (фр.) — паставіць сябе ў недарэчнае становішча сёмуха — хрысціянскае свята, якое святкуецца праз сем тыдняў пасля Вялікадня сіберны — вельмі моцны, рэзкі, халодны сіверына — дзічына сіпка — сіпата, сіпенне скавыш — моцны пранізлівы вецер з завываннем скалкі — тлушчавыя кроплі ў страве скапытаваны — стаптаны капытамі жывёлы скарач — ручнік з доўгімі махрамі скарбовы — казённы, дзяржаўны скеміць — сцяміць склюдаваць — секучы ўздоўж, здымаць паверхневы слой ствала скрутнуцца — мільгануць, крутнуцца скрыляць — рэзаць скрылікамі скудзельніцы — жанчыны, якія збіраюцца вечарам разам, каб прасці кудзелю скутак — вынік слата — назола след прастыў (фр.) — хтосьці бясследна знік, збег, схаваўся следу не пакласці (фр.) — перастаць хадзіць да каго-небудзь, перастаць бываць дзе-небудзь слёзы па бабовым каляве (фр.) — буйныя, слёзы як боб слібізаваць — чытаць марудна, па складах слімізарны — няўдалы, нязграбны слова перапусціць (фр.) — змоўчаць службовыя — нанятыя на службу слюза — снег з вадой сляза слязу пабіваючы (фр.) — горка, жаласна (плакаць) слясак — язычок клямкі смаргануць — рэзка ўзняць смычыць нітку — прасці собіць — прыйсці ў галаву спагнацца — 1. задаволіцца; 2. адпомсціць спадкі — спадчына спаміж — між спанатрыць — прывыкнуць, прызвычаіцца рабіць што-небудзь; узяць моду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁