Старонка 10
◀ / 35 ▶
вытлук — распусніца, лайдачка вытылінгаваць — выводзіць мелодыю, напяваць без слоў вышштукаваць — зрабіць, змайстраваць; вымеркаваць выштарыць — выгнаць, прагнаць вышчыкнуць — адшчыпнуць, адарваць вязовішча — агароджа, затон для лоўлі рыбы вярзці лухту (фр.) — гаварыць несусветнае вяршок — мера даўжыні, роўная 4,4 см, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы вяршэнства — 1. дасканаласць 2. кіраўніцтва Габлюшкі — стружкі гадзіцца — пагаджацца, дамаўляцца галадамір — той, хто галадае галас — бязладны шматгалосы крык, шумная нястройная размова галытра — галыцьба гальдануць — скокнуць галяшчыць — галёкаць, гаварыць гандзюрыць — гаварыць гандлёўства — гандаль ганцяная страха — страха (дах) з гонту гапаву — ГПУ гаркаць — картавіць, няправільна вымаўляць гук «р» гарнец — мера сыпкіх і вадкіх цел, роўная 3,28 літра, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер; драўляная пасудзіна на 3,28 літра гарнушак — невялікі гаршчок гасіць — з размаху біць, ударыць па чым-небудзь гасціца — госця гешэфт — справа (ад ням. geschäft — выгадная здзелка) гівер — верх (шапкі) гліняннікі — гаршкі глупасныя — неразумныя глыбей Вялікадня — да Вялікадня глядзець гаспадаркі — працаваць на гаспадарцы глядзець ручным ягнём (фр.) — быць знешне пакорлівым, патульным гнушка — накрыўка, якой закрываюць гаршкі ў печы; пад- стаўка гоні — вялікая доўгая ніва горс — выраз, пройма гоцкацца — падскокваць градавая серада — рэлігінае свята градка — паліца грады — пераплёты аконных рам грунт — двор, сядзіба грыўня — дзесяцікапеечная манета (устар.)
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 35 ▶