ЁЛУШКА ж. Ласк. Ёлачка. Заюшка да бялесенькі, Заюгика да сярэсенькі. Гарадзілі зайца галлём-быллём, Да нікуды зайка да не выскачыць - Щна горушка, ці на ёлушку.
ВП, IV, 181; Скрыгалаў Маз.
ЕРАС м. Верас. Ой, у лесе, на ёрасе Цяцера завісла.
АКБЛ ГДУ; Тонеж Лельч.
ЁРШ м. Пранік. Ваша маладая - Чубатая, лупатая. Тоўста прала, У плот пакідала, Яршом прыбівала.
ПВ, 176; Страдубка Лоеўск.
ЁРМА н. Ярмо. А трэцяе горачка - муж мяне ні любіць, Ён запрагае сівы волы ў ёрма I ўязджае ў поле араці. А мяне бярэ валы паганяці.
АКБМ ГДУ; Граб'ё Акц.
ЁСЦЕКА цяп. ч. да быць. Тое, што е1. Ёсцека на мне тры грахі. Б, II (557), 52; Перарост Гом. /Крыўда да праўды/: -Здароў, здароў, ваша саяцелъства! Толькі я i не ведаю, хто вы такія ёсцейка.
ЧК, II (99), 422; Азяраны Раг. Параўн. ёсць, ё, ёсцека.
ЁСЬ цяп. ч. да быць. Ёсць. Ёсць у мяне бацька пры дарожачцы, Ёсь у мяне радной пры шырокай.
СБП (747), 498; Светл. Параўн. есць, ё, ёсцека. ж ЖАГАЎКА ж. Жыгалка. Круціцца як жагаўка. Выел., 337; Ельск.
ЖАДАМ прысл. А Жадам жадаць - вельмі хацець. Свякруха нявесту жадам жадала, Жадам жадала, пытам пытала, Па ўсім дарогам старажоў стаўляла.
ВП, VI, 914; Аравічы Хойн.
ЖАДАНКА ж. Жаданая. - А нявехна мая жаданка, А ні год я чакала, а ні два я чакала, Лідзьве я сягоння прычакала.
ВП, VI, 86-87; Аравічы Хойн.
ЖАДНЫ прым. Ніякі, ніводны. У каго дочак сем - ёсць доля ўсем, а ў каго адна - долі жадна! ПП, I, 91; Рэч. Параўн. жодны.
ЖАЛАВАЦЬ (ЖАЛАВАЦІ) незак. 1. Шкадаваць. Нежаласлівы баценька, Не жалуе дзіцятка: Проціў ночкі выдав, Тай праваднічка не дае. Дарожанькі не кожа I сам са мною не ідзе.
ВП, V, 335; Дарашэвічы Маз. У полі схілілась
Дадатковыя словы
грабё, праўдыі, ікрыўда
17 👁