ВАСНУЦЬ (ВОСНУЦЬ) зак. Заснуць. Пришов к ей сам Сус Христос: чого ж ты, мамка, прачистая, воснула.
БС, V, 65; Антонаўка Гом.
ВАСОБЕННЫ прым. Асобны. Матка пачула ў васобеннай комнаце i вышила к яму.
ЧК, 81; Станькаў Раг.
ВАССЫЛАЦЬ незак. Узнімаць вочы. (Арап): Жарам пылаю, Глаза на неба вассылаю! НТ, 410; Беліца Гом.
ВАСТАВЩЬ (ВОСТАВИТЬ) зак. Пакінуць. Господи, говора, не востави мяне, я покоруся табе! БС, IV, I; Вылева Добр.
ВАСТРАСЩЛ (ВАСТРАСТИЛ) м. Военачальнік, галоўны ваявода Тогды Михаілу говора Бог: вастрастил" будь, а яго трэба спихнуцъ.
БС, IV, I; Вылева Добр.
ВАСЬМУШКА ж. Восьмая частка фунта (каля 50 грамаў). Ну, зайшлі мы ў гиынк, выпілі па васъмушцы, от ён /страшны чалавек/ мне i расказау.
ЛП (213), 174; Маркавічы Гом.
ВАУЧАРЫШЧА м., перан. Стары злосны чалавек. Усім дзевочкам по молойчыку, А мне ваучарышча.
АКБМ ГДУ; Тонеж Лельч.
ВАУЧУГА м. Павел да воўк. Як той ваўчуга /ходзіць па двару/ Выел., 431; Гом., Жытк. Параўн. ваўчышча.
ВАЎЧЫШЧА м. Павел. Тое, што ваўчуга. Ну, што ж, кінуў дзед быка. Ваўчышчы, дзе былі, дурнішчы. Усе нутро выцягнулі, выелі i кішкі, i ўсё.
КСЗ, 64; Ветк. О Ваўчышча-дурачышча: Ах ты, ваўчышчадурачышча, — кажа лісіца, — во як я пабягу, дык i пераскочу! КЖЧК (4), 43; Гом.
ВАХКАВАТЫ прым. Пар. cm. да вогкі. Трохі яе /шкуру/ размачылі, штоб была вахкаватая.
КСЗ, 64; Ветк.
ВАЯВАННЕ н. Змаганне. Горка наша ваяванне, Горка наша ваяванне.
ВП (208), 178; Маканавічы Рэч.
ВАЯВАЦЦА незак. Змагацца, біцца / солдаты ідуць з змеем ваявацца.
ЧК, I, 474; Гарадзец Раг
Дадатковыя словы
дваруі, мйхаілу, чалавекі, істрашны, іходзіць, ішкуруі
21 👁