ПРАПІЦЬ зак. 0 Прапіць жывот - растрацідь маёмасць, багацце, пабытак. Прапіла Якавіха жываты На чырвоны чобаты.
ВП, IV, 258; Казлы Ельск.
ПРАПЛЯВАЦЬ зак., перан. Абгаварыць, апляваць. Не будзь лішне салодкая, бо праглынуць; Не будзь лішне горкая, бо праплююць.
ПП, II, 463; Калінк.
ПРАСЕЧКА ж. Палонка, проламка. Да лісіца кажэ: «Я всадзіла хвост у прасечку.» БКЭ, 62; Камаровічы Петр. Параўн. пролубка.
ПРАСКУРА ж. Царк. Прасвіра. Ой, я праскуры не хачу, На ўсю царкву рагачу. ЖнП, 50; Дзятлавічы Гом.
ПРАСЛАСНАЯ н. Развітальная. Давай, мамка, прасласную, Паедаммы на красную. В, 380; Дуброўка Гом.
ПРАСЛАЦЦА зак. Паслацца. Бурлак доўга не спрачаўся, За світачку ды й праслауся.
АКБЛ ГДУ; Сулевічы Калінк.
ПРАСЛАЦЬ зак. Паслаць. Проспала ана ему на лаве, а сабе на полцэ.
БКЭ, 14; Камаровічы Маз.
ПРАСТЫГНУЦЦА заг. Працягнуцца, прадоўжыцца. Масляная, счасливая! Простыгнися до Велика дня.
МИБЯ, I, 121; Гом.
ПРАСЦЕГНУЦЬ (ПРОСЦЕГНУЦЬ) зак. Выцягнуць. Ой, да й жала я жытэчко, Да й спаты легла. Да ў зелену дуброваньку ножкі простегла.
АКБЛ ГДУ, Верхнія Жары Браг. Параўн. прасцягнуцца.
ПРАСЦО н. Ласк. Проса. Насыпау прасца па сама коленца, Голубка не п 'ецъ, галубка не есць.
АКБЛ ГДУ; Каменка Чач.
ПРАСЦЯГНУЦЦА зак. Выцягнуцца. Ляжыць Вася, прасгрігнулася, якустане-да неба дастане. 3, 334; Раг.
ПРАТАРАЦІ незак. Пракладваць, пратоптваць. Да будзе мяне мамачка шукаці, Усё й дарожкі пратараці.
ВП, 526; Зяцькавічы Карм.
ПРАЎДАЛЫ прым. Вельмі удалы. Прыходзіць ён до тое стайні, дай крыкнуў: "Стой, малый праудалыйг\ БКЭ, 43; Юравічы Калінк. Ой, хлопцы, вы, хлопцы, Праўдалы малойцы, хто чапец найдзе - Магарыч будзе.
ЖП, 318; Карані Рэч.
ПРАХАДЖАЛЫ прым. Прахожы. "Ах, - гавора царскі сын, - вы такія прахаджалыя людзі, усюды бывалі, усё відалі, ці не відзелі, дзе жыве Пракрасная Алена?
ЧК, I, 523; Старая Ру дня Раг
19 👁