ПАРАВЩЬ зак. Сагрэць. А Іванкава мамка Стю ночку не спала, Да на ганку сядзела, Да на зоркі глядзела: - Ты, зорачка-перапёлачка, Параві ты маіх дзетачак Да ў вялхкай дарозе, Да на лютым марозе.
ВП, VI, 85; Казлы Ельск.
ПАРАВОЗНПС м. Прысцяжны. Волік на прысцяжку, Волік вадавознік, Волік - паравознік.
ЖП, 507; Раг.
ПАРАДА: ж. Рада. Сабіралася громада, Усё казацкая парада. Б, II, 137; Гом.
ПАРАДА о ж. Барада Я i там быў, i мёд-віно піў, i ў роце не было, i па парадзе не цякло. Р, БС, VI, 7; Гом.
ПАРАЗЗЯЎЛЯЦБ зак. 0 Параззяўляць раты - моцна здзівіцца, з вялікай цікавасцю глядзець (слухаць). Бедныя бацькі i роты параззяўлялі, самі не ведаюцъ, што гэта такое за дзіва.
ЧК, I, 229; Петр.
ПАРАЛОГ м. Параліч. Отвешаа Господь Бог Сус Хрыстос: одна чамярница, другая западница, третьтяя паралоги.
БС, V, 128; Гом.
ПАРАМУДРЫЧКА ж. Ласк. Мудрагелка; разумніца. Прыбег /воўк/ к лісіцы: - Ах ты, лісічка, ты парамудрычка, што ты гэта, кум-ка-галубка, мне падзелала.
КСЗ, 21; Браг.
ПАРАНПСА ж. Памянш. Папар. А ў ляску круглое поле, Святы вечор! Ой, там Васілька парашку гарэ. Ой, гары, сынку, усю паранінку. Будзем сеяці жыта-пшаніцу.
ЗП, 353; Глушкавічы Лельч.
ПАРАНУЦЬ зак. Скласці, злажыць. Тады я кінуў, а чараднік узяў пугу, парануў у колькі крацей i ўдарыў мяне дванаццацъ разоў.
ЛП, 174; Маркавічы Гом.
ПАРАНЯТЫ дзеепрым. Паранены. Многа сілы пабіта, i я /арол/ увесь быў поранят, да шчэ быў жывы.
ЧК, I, 249; Меркулавічы Чач.
ПАРАСОЛПС м. Парасон. Едзе пани голая, у чом маци радзіла, тольки парасоликам закрываетца.
СРБП, 144; Лучыцы Петр.
ПАРАСЦІ зак. 0 Парасці хмелем - адысці ў нябыт, забыцца Было рамясло, ды хмелем парасло.
ПП, 146; Рэч. Парастуць крылачкі - стаць дарослымі. Не журысъ, мамачка, намі, парастуць крылачкі - разляцімся самі.
ПП, 91; Рэч
Дадатковыя словы
іаролі, івоўкі
19 👁