Старонка 223
◀ / 348 ▶
Гом. Ён /сабака / панімаў чалавечы толк. ЧК, I, 534; Старая Рудня Раг. ПАНІМАЦЬ незак. Даймаць, даставаць, заліваць. Пакуль дайшоў /Іван/ дак ужо вада па рот панімае. ЧК, I, 534; Старая Рудня Раг. ПАНУЗДАНЫ дзеепрым. Зацуглены. Да чые ета коні ходзяць па дуброве; Шоўкам папутаны, а золатам панузданы! ЖП, 223; Гом. ПАНЦОЎКА ж. Гарэлка з панцаку (ячных круп). Вот мы прыйшлі панцоўку купіць, плоцім столькі і столькі. АКБЛ ГДУ; Муціжар Калінк. ПАНЯДЗЕЛКАВАЦЬ (ПОНЕДЕЛКОВАТЬ) незак. Не працаваць, святкаваць ў панядзелак. Як я ў дзеўках была – понеделковала. БС. I-II, 237; Гом.; ОБП, 257; Браг. ПАНЯЦЦА (ПОНЯТЦА) зак. Зразумець. Ну, што, Иван, пьянишны сын, ти понявся ты чаго-небудзь. БС III, 73; Перарост Добр. ПАНЯЦЬ зак. Заліць. А ўжо дзеду вада па калена паняла, Сядзіць баба на бяражку дзеду веры не няла. ЖП, 407; Беліца Гом. Усе горачкі-даліначкі вада паняла, Ужо нашу Хеўрачку журба абняла. ВП, III, 482; Гом. ПАПАРАВАЦЦА зак. Дзяліцца на пары. Усе па парам, усе па парам, Усе папараваліся, А ў майго міленачка Сапожыкі парваліся. АКБЛ ГДУ; Бывалькі Лоеўск. ПАПАСАВАЦЬ незак. Пасвіцца. Адпраглі каней, пусцілі папасаваць. ЧК, II, 540; Беліца Гом. Параўн. папасаць. ПАПАСАЦЬ (ПОПАСАТЬ) незак. Пасвіць. За Кубаньню, за ракой, там козак молодой, не пив, не гуляв, усё коника попасав. БС, I-II, 84; Беліца Гом. ПАПАСЦІ зак. Злавіць, паймаць. Варожка князю так сказала, шчо ён быў сабакам, а цяперака стаў пташкай, і вы яго йнача не пападзеце, Як трэба вас устроіць такую пцішню. ЧК, II, 215; Васільеўка Гом. ПАПАСЦІ зак., перан. Сустрэць, натрапіць на каго-н. /Маці/: "Ты кого пападзеш у лесе – ці нямога, ці глухога, – то ўсё харошае, то ўсё ты хочаш пабраць іх! ЧК, II, 209; Азяраны Раг. Здесь папала /ведзьме/ нейкійся дубчык і сцебанула яго /мужа/ няўдогад. ЧК, II, 209; Васільеўка Гом.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 348 ▶