чалавечаскую? Р, БС, IV, 4; Вылеў Гом. Гаварылі паміжду сабою: трудна жыці парню халастому, да, Эй, во-ха-ха! БФСЗ, 241; Жлобін.
ПАМІМА прыназ. Акрамя, апрача. І ён /сабака/ у доме верны слуга, і ў дварэ дзянны і ношны сторож, зра нішто паміма яго не пройдзе! ЧК, II, 213; Васільеўка Гом.
ПАМІМАХОДАМ прысл. Мімаходам, за адным разам, па дарозе. У тое ўрэмя кудысь ехаў яго /пастуха/ упраўляючы і забег у шынак памімаходам. ЧК, II, 211; Васільеўка Гом.
ПАМІНАЦЬ незак. Успамінаць. На вечарочках скрыпачкі іграюць, Там мяне /дзевачку/ памінаюць. ВП, III, 449; Гом.
Спраўляць памінкі. Будуць дзеўкі краскі рваць, Сястру й брата памінаць. Б, I, 290; Беліца Гом.
ПАМІРЫЦІСЯ зак. Памірыцца. Дзевачкі-галубачкі, Ды мы ж гэтага хацелі, Штоб і з вамі памірыціся. ВП, IV, 193; Дзятлавічы Гом.
ПАМОГА (ПОМОГА) ж. Дапамога. Став шукаць ён хлопчыка ли помоги. БС, IV, 143; Беліца Гом. Цяжка жыць на старасці дзеду з бабаю без памогі. СБК, 146; Лучыцы Петр. Параўн. памоча.
ПАМОЧА ж. Тое, што памога. Едзь жа, сынку, хоць сярод ночы, Бог жа табе да памочы. ВП, I, 396; Галубіца Петр.
ПАМПУШКА ж. перан. Тоўстая, сытая дзяўчына. Нашто мне твая падушка, А ты дзеўка, як пампушка. БФСЗ, 284; Новая Рудня Ельск.
ПАНАВІЦЬ зак. Павіншаваць з Новым годам. Свято раждзяство развесяліла, У новы гадочак усіх панавіла, Свято хрышчэнне Ўсіх пахрысціла. ЗП, 222; Тонеж Лельч.
ПАНАВЯРАЦЦА (ПОНАВЯРАЦЦА) зак. Намучыцца. За што ж мяне оцец так адправіў, што я так понавяралася да стыкалася. АКБЛ ГДУ; Муціжар Калінк.
ПАНАМАР м. Дзяк. Увайшоў я ў цэркву, аж там панок, як аўсяны снапок, панамары, як хвенары. ЖАГ, 212; Гом.
ПАНІЖА (ПАНІЗ, ПАНІЖЭЙ) прысл. Ніжэй. Што паніжа дуба ячмень малаціла, Што павыша дуба саломка ляцела. ВТП, 79; Гом. Пасеяла жыта – паніз асакою, Ай, жалка мне, мамка расстацца з табою. ВП, V, 186; Бабічы Рэч. Падайду я пабліжэй, Пакланюся паніжэй. ВП, I, 268; Беліца Гом.
ПАНІМАЦЬ незак. Разумець, усведамляць. – Я хлеб-соль маю і ўсё панімаю – За нялюбым жыць не маю. СБП, 152;
75 👁