ПАЙСЦІ1 зак, перан. Паслаць, наслаць. - Пастой жэ ты, бъиинка, пайдуя на цебе козы.
БКЭ, 22; Маз. 0 Пайсці ў сплаў - паплысді, паплыць. Дожджычак пойдзе, Беражкі пойме, павачка ў сплаў пойдзе.
ВП, III, 435; Валаўск Ельск. Пайсці па міру (у свет) - жабраваць, пабірацца; з торбай ісці. Вот яны сабралісь i пайшлі ў свет за прапітаннем - по міру пайшлі.
ЧК, II, 544; Перарост Добр. Пайсці на ніз - заканчвацца. Затым вяспа на ніз пайшла, Што крутыя горы.
ПНСА, 70; Сяўкі Лоеўск.
ПАЙСЦІ2 зак. Выйсці замуж. "Не бейцеся /хлопчьікі/, не сварыцесь, Я ж вас бо двох люблю. Ох, аднаму ручку падам, За другога пойду.
ВП, 405; Тонеж Лельч.
ПАКАЗАЦЬ зак., перан. Загадаць. Ну, аднача яму /странніку/ бог паказау быцъ царам!...
ЧК, II, 548; Перарост Добр.
ПАКАЛЯДЗЕЦЬ (ПОКОЛЯДЗЕЦЬ) зак. Пакалядаваць, пасвяткаваць калядны вечар. А в щбе, дзядзюхно, поколядзею, светы вечар! МИБЯ, I, 83; Колькі Рэч.
ПАКАРАЦЬ1 зак. Паблытаць. Біці ката, біці, На што пакарау ніці, 3 хаты выганяці i есці не даці.
БФСЗ, 366; Загор'е Светл.
ПАКАРАЦЬ2 незак. Параваць, адцаць у няволю. /Максіміліан/: "За гэта ўдавольствіе пакараю вам сяло Турэшчыну".
НТ, 434; Рэч.
ПАКАРОЧАЦЬ зак. Пакарацець. Як бедному жаніцца, то й ноч пакарочала.
ПП, 414; Рэч.
ПАКАЎТАЦЬ зак. Праглынуць. Ускаквае сама змяя, Кашчэева жонка: "Ну, мае дочкі, калі вы не перавядзеце, дык я догоню i цалкам іх пакаўтаю".
ЧК, I, 70; Рудня Нісімкаўская Чач.
ПАКЛАДЗШЫ мн. Дараванне. У суседніх вёсках за Прыпяццю, а менавітаў Балажовічах, Снедзіне i Замосці,... пасля пакладзін аглядаюць кашулю маладой. B, 398; Дарашэвічы Петр.
ПАКІНАЦЬ незак. Пакідаць. /Злыдні мужыку/: "А як жа ж нам не плакаць: колькі год ты карміў, кукобіў нас, а цяпер пакінаеш!" ЧК, II, 457; Красная Буда Добр.
ПАКЛАСЬ зак. Падараваць. Баба: "Ну,...госці дарагія! Прасілі вас на хлеб, на соль, вот прашу i на бабіну кашу, прашу паклась па чырвонцу"...
РП, 641; Забалацце Раг
Дадатковыя словы
загоре, мужыкуі, ізлыдні, імаксіміліані, істраннікуі, іхлопчьікіі
24 👁