ПАДУЗЫ мн. Вупраж. Прыданае-выбранае, I вазочкі маляваныя, I конікі вараненькія, I самі яны маладзенькія, I падузы іх раменныя, I саміяны пісьменныя.
ВП, VI, 214; ПАДУМАНЫ дзеепрым. Наварожаны, нагавораны. ...не жыць выгаварыць, сушлівы, улеклівы, дрэмлівьі, падуманы.
БФСЗ, 164; Пярэдзелка Лоеўск.
ПАДШЫБНУЦЬ зак. Падкінуць, кінуць. Тады ён /Ілля/ узяў яго /Салаўя-разбойніка/, як падшыбнуў угару, так ён упаў i разбіўся.
ЧК, I, 303; Рудня Нісімкаўская Чач.
ПАЕД м. З'ядзенне, расправа. 'Тлядзі, - кажа бабка, - mym будзе везці вадавоз дачку цара змею на паед. " ЧК, I, 36; Гацкое Чач.
ПАЖАБЩЦА (ПАЖАБИЦСА) зак., перан. Зморшчыцца. Ена вся пожабплась.
ГНП, 10; Гом.
ПАЖЫЛЫ мн. Сухажылле. Ня вынеги ты етаго жала, такога зельля табе дам - з живыя с тябе порву жилы и пажылы.
БС, V, 121; Раг.
ПАЗ прыназ. Паўз, каля. Скакала жаба паз рэчкаю, А за ёю Іванка з вуздзечкаю.
КПП, 169; Баравое Лельч.
ПАЗАГНУЗДОВАНЫ дзеепрым. Зацугляны, закілзаны. Роўным гиоукам пазапутаваны, А золатам пазагнуздованы.
АКБ Л ГДУ; Судкоў Лоеўск.
ПАЗАДЗЬ (ПАЗАДОЧКУ, ПАЗАДУ) прысл. Ззаду. Ой, Марусю мамка научае: "Будзь, Маруся, разумная,...Пазадзъ войска не аставайсь". Б, II, 135; Дзятлавічы Гом. /Удовачка/: "Донъка ж мая, Ганнусенька, Паперад войска не халайсь, Пазадочку не аставайсъ'\ Б, II, 137; Гом. Адазвалася адна гусанька пазаду летучы: "Ой, пачакайце, засталася я ў моры ды купалася.
ПВ, 200; Верасніца Жытк.
ПАЗАКАРАВЩЬ зак. Закарэць, заскарузнуць. Від у яго /п 'яніцы/ абрузы, вочы пазаплывалі, пазакаравалі - можа месяц не мыўся.
ЧК, И, 28; Шэрахаўская Буда Чач.
ПАЗВАННІК м. Той, хто запрошаны, пазваны. Калі пазваннікі ў хаце маладой пачуюць прыбліжэнне вяселля, то выходзяцъ на двор.
НТ, 109; Дзякавічы Маз.
ПАЗЛЁТВАЦЬ зак. Зваліцца. Тры разы махнуў, усе головы пазлётвалі.
КСЗ, 118; Светл.
ПАЗЫУ (ПОЗЫВ) м. Позва. / в один суд пришли и показали, об чом позыву их ё.
БС, IV, 105; Маркавічы Гом
Дадатковыя словы
зядзенне, нагавораны....не, разбойнікаі, яніцыі, ісалаўя, іудовачкаі, іілляі
25 👁