О Морушка сіне. Сіне морушка глыбока, Не відаць у моры дна. Выйгила замуж у край далёкі I завяла, як трава.
АКБЛ ГДУ; Халоднікі Калінк.
МОСНЫ прым. Моцны, здаровы. У нас жа ё жарабок жирный, мосный, дак дужо шибко бегаа — быстрей яго никого ў свете нема.
БС, I, 391; Нісімкавічы Чач.
МОЦНЕНЬКА прысл. 1. Моцна. Зялёны дубочак моцненъка віхае, Сівы галубочак вочачкі бірае. Б, I, 589; Бярэжцы Жытк. 2. Крэпка. - Малады Валодзечка вартаваці будзе. Вартавау ночку, вартавау другую, А на трэцюю моцненъка заснуў.
ПВ, 144; Рудня Маз.
МОЧАНЬКА ж. Ласк. Сіла. Няма ў мяне мочанькі так журыцца; I ўзімку, i ўлетку як рыбанъка біцца.
БФСЗ, 247; Неглюбка Ветк.
МОЧКА э к. Маток. Ой, весна, ой, красна, Чужыя жонкі ткуць кросна. А мая жонка не ткала, Под лёд мочкі пускала.
АКБЛ ГДУ; Тонеж Лельч.
МУЖА м. Муж. О Мужа чэсны. Абабраўся чэсны мужа: " Я ж гэту хмару й аўгадаю, " Вал. П., 61-62; Карм.
МУЖЫЧАНЬКА м. Ласк, да мужык. А мужычанъку i чорт не бярэ, Несолёную капусту жарэ.
БФСЗ, 320.
МУЗЫЧАНЬКА (МУЗЫЧКА, МУЗЫЧЭНЬКА) м. Ласк. да музыка. 3ас тука цел i -загрукацел i кованы калёсы на сяле, Заігралі ды музычанькі на дварэ.
ВП, III, 532; Палессе Светл.; I музычанькі перайграліся, А сваточкі пераскакаліся.
ВП, I, 361; Батурин Гом. Праўду, праўду мьічкі, Найду да музычкі.
БФСЗ, 326; Бывалькі Лоеўск. А ты, музычэнька, Весяленъка грай.
ПВ, 238; Тураў Жытк.
МУЛЩЦА незак. Хітрыць. Ну, богаты ўжо муліцца, як жа ета аддацъ сем кароў тых? Ну, а як прысудзілі ў суду, штоб аддадзены былі. Дык што тут, - мулъся не мулъся...
СБК, 33; Нісімкавічы Чач.
МУЛЯВАННЕ н. Амуніцыя. Паехаў бацъка ў полепаляванне, Да забыўся ўзяці свайго мулявання. Б, II, 376; Перарост Добр.
МУРАЎЁ зб. Мурашкі. Як згукнула /мурашка/ мураўё, дак не сталася па *дном зерню несць, а ўдзёх па'дном зерню няслі,...ЧК, II, 412; Маркавічы Гом
Дадатковыя словы
падном, імурашкаі
31 👁