2. перан. Пеністы. У другім кубачку - піва кудрава. ЗП, 181; Салтаноў Рэч.; Кудрава піва - для жаны яго /хазяіна/, ... ЗП, 182; Салтаноў Рэч.
КУДЫСЬ прысл. Кудысьці. Кудысь да вечара. ЧК, II, 210; Васільеўка Гом.; /Некаторыя/: - Ідзе твой /ведзьмачкі/ хазяін? Яна кажа: -- Кудысь на ўрэма выйшаў. ЧК, II, 209; Васільеўка Гом.
КУЁЎДЗІЦЦА (КУЁВДИТЬСЯ) незак. Круціцца, марудзіцца. ГНП, II; Гом.
КУЖЭЛЯ ж. Кудзеля кужалю. Дрэмле драма, пад кужэляй седзячы. НТ, 136; Барталамееўка Ветк.
КУЗЕНЬКА м. Кавальскі прэс. Кавалёў наняпі, штоб кузенькі кавалі, Кавалі ножыкі, тачылі, Каравай дзялілі, усю радню абдзялілі. ВП, IV, 431; Савічы Браг.
КУЗЕЧКА ж. Уздзечка. Штоб кузечкі да не бразчалі... ВП, 285;
КУКАЛЬ (КУКЕЛЬ) м. Бат. О Кукаль-мятліца - пустазелле. Урадзі, божа, жытапшаніцу, Пабі, божа, кукаль-мятліцу. АКБЛ ГДУ; Пратасы Акц.; Бодай жа ты, мальчишачка, тогда ажанився, як у млыни на камени кукель уродився. БС, VII, 27; Гом.
КУКАЛЬВАН (КУКОЛЬВАН) м. Бат. Семя кукаля (пустазелля). Прилятев, гдзе панськія скирты с хлебом, и там понасыпано кукольвану нащот птиц, щоб ня 'бъядали. БС, IV, 113; Васільеўка Гом.
КУКАЎКА ж. Заал. Зязюля. А перад домком стаіць явар, а на тым яворэ седзіць кукаўка, а як кукне, так солдата з ружьём выкукне да і стоновіцьса. БКЭ, № 38; Ужынец Калінк. Параўн. кукуля.
КУКАЦЬ незак. Тое, што куваці. Ён бачыць - той дурный - што баба ўлезла да будзе кукаць. БКЭ, № 20; Камаравічы Петр. Здзеўшы шапачку, слухае, Ці не ў бару зязюлька кукае, Кукала зязюлька - бор не ўдаўсь, Плакала дзевачка, што жаніх мал. ВП. IV, 408; Судкоў Хойн.
КУКАШОЧАК м Дзіцяня зязюлі. І выведзем, кукушка, сабе два дзяця, Табе кукашочка, а мне салаўя. АКБЛ ГДУ; Гом.
КУКНУЦЬ зак. Пракукаваць. ...на том яворэ седзіць кукаўка - як кукне, так солдата з ружьём выкукне -. БКЭ, 130; Ужынец Калінк.
93 👁