Старонка 165
◀ / 348 ▶
КУБАЧКА ж. Кубачак. Першая кубачка – горка гарэлка. БФСЗ, 24; Вішчын Раг. КУБЕЛ м. О Чорны кубел: Чоран кубел, чоран, Значна, што не повен: Укінулі радно на дно, Да і то з кубла, відно. ВП, VI, 48; Дарашэвічы Петр. КУБЛІЦЦА незак. 1. Цясніцца, таўпіцца. Купчыцца /кубліцца/ як куры на кубле. В, 339; Рэч.; 2. Корпацца, кешкацца. Пад плотам курка кубліцца. З, 99; Маз. КУБЛО н. Кубел. – Да чаго ты, дзевачка, без кубла, Да ці кудзелькі не скубла? ВП, VI, 97; Слабажанка Хойн.; Запрагайце бацькавы кані, Да накачывайце Мацерыны кублы. ВП, V, 371; Дзякавічы Жытк. КУВАЦІ (КУВАЦЬ) незак. Кукаваць. Буду лятаці, Буду куваці, Ці не пачуе Родная маці. ПВ, 250; Тураў Жытк.; Прыляцела зязюленька ды стала куваці: ... Б, II, 167; Канатоп Нар.; – Дазволь, маманька, дазволь родная, Ту зязюлю ўбіці, Бо яна куе, шчэ й расказуе, Што ёй гора жыці. В, I, 116; Канатоп Нар.; – Да чаго ж куеш, сізая зязюлька? Чаго ж табе жаль, Ці лесу цёмнага, ці саду зялёнага? ВП, III, 453; Барталамееўка Ветк. Параўн. кукаць. КУДА-КУДА выкл. Тое, што і кудах. Вот што гэта за курыца, Усё крычыць куда-куда. ЖП, 61; Азершчына Рэч. КУДАХ выкл. Гукаперайманне для абазначэння крыку пеўня. Певень ізде і крычыць: -- Кудах, кудах! КСЗ, 45; Параўн. куда-куда. КУДЗЕЛІЦА ж. Кудзеля. Праваліся ты, кудзеліца, Няма часу павяселіцца. Дзень і вечар кудзелю прадзі, Мужу п'янаму таксама гадзі. АКБМ ГДУ; Халоднікі Калінк. КУДЗЕРУШКІ мн. Кудзеркі. Русыя кудзерушки ена попутляла. БС, I-II, 439; Беліца; Як у том чаўночку паранёк сядзіць, Ён чэша кудзерушкі частым грабяшком, Рэжа і кідае кудзеркі ўніз за вадой ... ВТП, 79; Гом. КУДОЮ прысл. Куды. Бывайце здаровы, да бацькавы парогі, Кудою хадзілі мае белыя ногі. СБП, 31, Хутар Светл. КУДРАВЫ прым. 1. Кучаравы. – Прынесла ж яна, Ды галубка мая, Кудравая ды бялявая, Лябёдачка мая. ЖП, 182; Азершчына Рэч. Ой, чаго, бяроза, а чаго кудрава, Лісце раненька зраніла. ВТП, 276; Лебядзёўка Жлоб.;
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 348 ▶