КАБЫЛА ж. Будка. Перш за ўсё лічацца або мераюцца на палцы, потым адзін ідзе да сценкі "за кабылу " / становіцца там у паустагнутым стане.
ДФ, 540; Гом.
КАБЫЛЁНАЧКА ж. Памянш.-ласк. да кабыла. У майго мілёначка Худая кабылёначка.
БФ, 320; Гом.
КАВАЛЕНЬКА м. Памянш.-ласк. да каваль. Ой, кавалю, да каваленъку, Скуй жа мне да сякеранъку, Да зрабі мне да краватаньку...
ВП, V, 294; Азяраны Жытк. Параўн. кавалёк, кавалёчак.
КАВАЛЁК м. Памянш.-ласк да каваль. Любі мяне, кавалёк, Падарую вугалёк.
ЖП, 106; Чорнае Рэч.; Сватай мяне, кавалёк, Падарую малаток.
БФ, 320; Гом. Параўн. каваленька, кавалёчак.
КАВАЛЁЧАК м. Памянш.-ласк да каваль. А ў пятніцу, мой міленькі, У кузніцу хадзіла, 3 кавалёчкам цэлы дзенъ Сярпочак тачыла.
АКБМ ГДУ; Тарканы Калінк. Параўн. каваленька, кавалёк.
КАВАЛШІКА (КОВАЛИШКО) м. Памянш. -ласк да каваль. Узяв я тое зялезцо и понёс к ковалигику.
БС, III, 434; Гом.
КАВАЛІШЧА м. Павел, да каваль. Юда пабегла к кавалю: — Кавалішча, іскуймне заступішча! ЧК, II,. 159; Перарост Гом.
КАВАННЕ н. Кукаванне. Чы жаль табе /зязюлечцы/ ў лятаннілетняга кавання? В, 252; Рэч., Маз.
КАВАЦЬ (КОВАЦІ) незак. Кукаваць. Будзе яна /зязюля/ раиенька каваці Ды мяне, маладую, Ой, прабуджаці.
ПВ, 185; Дзербічы Б-Каш.; Не лецела зязюлъка, Стала коваці.
АКБМ ГДУ; Тонеж Лельч.
КАВОШКА ж. Карэц. Рэдзъка - Якг твой венік? Шаўковы. - Якая твоя кавошка? - Мядзяная.
НТ, 182; Якімавічы Рэч.
КАВЯРЗШСКІ пръш. Каверзны. А солдат гаворыць: "Быў петушынскі, стау кавярзінскГ.
АКБМ ГДУ; Глушкавічы Лельч.
КАГАЦЬ незак. Тое, што казаць ў I знач. Да тые /воўкі/ Кагуцъ:...
БКЭ, 33; Камаровічы Петр. - Эй. - кагуць /мядзведзъ/, — нам сала не есці.
БКЭ, 71; Камаровічы Петр.
КАГОР (КОГОР) м. Лясун. Пугач пива наварив, Когор гостей запросив.
БС, III, 332; Перарост Добр
Дадатковыя словы
івоўкіі, ізязюлечцыі, ізязюляі, імядзведзъі
21 👁