Гом. Дакъ ты здайся, нибытцам заснула, и, проснувшися, исказуй им сон.
БС, III, 150; Гарадзец Раг.
ЗДЗЕЛАЦЬ зак. 1. Зрабіць. Каб было інцярэсней... здзелалі большую куклу i пайшлі па хатах.
НТ, 102; Старое Сяло Раг. Доктор здзелау перавязку.
ПСЧ, 87; Раманішчы Светл. Цар ім сказуе: - Хто такіе здзелае чаравікі?
ЧК, I (7), 83; Станькаў Раг. 2. Змайстраваць. Здзелала козачка сабе хатку у лясу i жыве, расціць дзяцей.
КСЗ, 55; Лоеўск.
ЗДЗЕЦЬ зак. Зняць. Ён, Іван, здзеў з нагі сапог аддыхаючы i запусціў ім у хіжьіну.
ЧК, I (6), 69; Рудня Нісімкаўская Чач.
ЗДОРНІК м. Той, хто спрачаецца. /Марац/: Няма мне ні стрэчніка, не папярэчніка, ні здорніка, ні паборніка! HT, 439; Рэч.
ЗДОХНУЦЬ зак. Груб. Памерці (пра чалавека, жывёлу). Добры быў той пан, што здох.
ПГІ, (I), 308; Рэч. Каб не клін i мох, то плотнік даўно б здох.
ПП (1), 157; Гом. Не дасі блінца, дык здохнець аўца.
ЗП (234), 186; Вялікі Бор Хойн.
ЗДРАДАНЬКА ж. Ласк, да здрада. Ці не здраданька якая, Ці не бабанька старая?
БФСЗ, 158; Махнавічы Маз.
ЗДРАСТВАВАЦЦА незак. Здароўкацца. У горніцу заедзе /Іванька/, богу моліцца, 3 цешчухнай здраствуецца.
ВП, IV (108), 65; Покаць Чач.
ЗДРАСТВО и. Здароўканне. - Здраство, здраство? А што вы за людзі?
СБК (27), 72; Шэрахаўская Буда Раг.
ЗДУМАЦЬ зак. 1. Падумаць. Цераз некалькі лет i здумаў: "Дай-ка я з 'езджу к стаўбу к тому, вызнаю, ці жыў жа мой брат".
КСЗ, 124; Чач. 2. Прыдумаць. А мужыкі што здумалі: набраць гарэлкі, понапоіваць іх /мядзведзяў/.
БКЭ, 69; Камаровічы Маз. 3. Успомніць. Здумай мне, мамка, хоць раз у суботу, А я цябе, мамка, йдучы на работу.
СПБ (59), 68; Паселічы Хойн. - Не прадай /Іванька/мяне /каня/, ды здумай ты то, як былі цябе туркі абнялі,.. А я скочыў ды й пераскочыў.
ЗП (431), 314; Тонеж Лельч.
ЗДЫБАЦЦА зак. Спаткацца. Ой, ехаўя, ехаўсялом, вуліцаю, Здыбаўся, здыбаўся з сваёй Марусінаю.
АКБЛ ГДУ; Бывалькі Лоеўск.
ЗЕЛЛЕ ж. 1. Пустазелле. Ды пайшла Просечка зелле ўчыпаці ды ў зязюлькі пытаці.
ВП, III, 440; Дзятлаўка Гом
Дадатковыя словы
іканяі, імараці, імядзведзяўі, ііванькаі, ііванькаімяне
28 👁