Дыялектны тэматычны слоўнік найменняў іхтыя- і герпетафауны беларускага паазер'я (2006). Т. А. Грачыха

 ◀  / 33  ▶ 
значэнняў пры рознай гукавой абалонцы (быстранка, 'рыба быстранка' nicap - сіняўка - стракатка; трытон 'земнаводнае трытон'- трітон яшчарка-лягушка). Полінайменнасць народных фауністычных радоў Паазер'я тлумачыцца ўплывам на гаворкі літаратурнай мовы, суседніх гаворак i моў, дыялектнымі асаблівасцямі гаворак рэгіёна, іх словаўтваральнымі магчымасцямі, вобразнасцю народнай мовы, наяўнасцю ў ёй розных матывавальных прыкмет, пакладзеных у аснову намінацый, нераспазнаваннем носьбітамі мовы розных відаў жывёл, супадзеннем найменняў розных відаў з-за вылучэння ў назвах падобных матывацыйных прыкмет (пад'язік 'невялікі язь' - пад'язік падлешчык', платва 'плотка- платеa падлешчык', бялуга жэрах'- бялуга бялуга'/ Як бачым, адна i тая ж назва можа ўключацца ў розныя сінанімічныя рады найменняў, утвараючы складаныя перакрыжаванні. Адзначаная ў пачатку слоўнікавых артыкулаў навуковая іхтыя- i герпетанаменклатура выяўляе ў значна меншай ступені з'явы сінаніміі, аманіміі, полісеміі. Аднак гэтыя лексіка-семантычныя працэсы маюць месца на сучасным этапе фарміравання беларускай заалагічнай тэрміналогіі ў сувязі з вядомымі экстралінгвістычнымі фактарамі ў беларускай мове. З'ява сінаніміі ў фауністычнай наменклатуры абумоўлена неўпарадкаванасцю лексічнай i словаўтваральнай сістэмы, адрозненнямі ў прынцыпах i спосабах намінацыі, розным паходжаннем лексем, уплывам народна-дыялектнай мовы. Паводле структуры слоўнікавы артыкул складаецца з дзвюх частак: першая з іх фіксуе беларускую навуковую наменклатуру з рускімі i лацінскімі адпаведнікамі, другая - народныя фауністычныя намінапыі, пашыраныя ў Беларускім Паазер'і. Крыніцамі матэрыялу для слоўніка паслужылі энцыклапедычныя, тлумачальныя, двухмоўныя, дыялектныя слоўнікі, спецыяльная заалагічная літаратура, фактычны матэрыял, сабраны ў 154 населеных пунктах Віцебшчыны. Дадзены "Дыялектны тэматычны слоўнік іхтыя- i герпетафауны Беларускага Паазер'я" дазволіць даследчыкам выявіць заканамернасці i асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай навуковай наменклаіуры рыб, земнаводных i паўзуноў, яе ўзаемадзеянне з народнымі найменнямі жывёльнага свету поўначы Беларусі, вырашыць у некаторай ступені праблемы нармалізацыі навуковай наменклатуры. Яго матэрыял можа быпь выкарыстаны ў даследаваннях па праблемах анамасіялогіі, тэрміназнаўства, дыялекталогіі, у вучэбным працэсе пры выкладанні на філалагічных i біялагічных спецыяльнасцях, пры напісанні студэнтамі курсавых i дыпломных прац, пры складанні беларускамоўнага тэрміналагічнага слоўніка па заалогіі i дыялектнага слоўніка Віцебшчыны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бялугаі, зява, зявы, паазеря, паазері, падязік
27 👁
 ◀  / 33  ▶