П Р А Д М О В А Лексіка сучаснай беларускай літаратурнай мовы ўяўляе стройную i разгалінаваную сістэму, якая складаецца з пэўных падсістэм з характэрнымі для іх аб'яднаннямі слоў. Асноўнымі адзінкамі пры аналізе канкрэтнага моўнага матэрыялу з'яўляюцца прадметна-тэматычныя i лексіка-семантычныя групы. Так, уся разнастайнасць назваў жывёл складае своеасаблівую шматгранную фауністычную прастору, у межах якой існуюць такія лексічныя палі, як энтамалагічнае (найменні насякомых), герпеталагічнае (найменні фауны земнаводных i паўзуноў), іхтыялагічнае (найменні фауны рыб), арніталагічнае (найменні фауны гпушак), терыялагічнае (найменні фауны звяроў) i інш. Родавідавая наменклатура пазваночных жывёл прадстаўляе адну з абласцей анамасіялогіі як навукі пра назвы, прыроду наймення, сродкі абазначэння. Фауністычная наменклатура - гэта своеасаблівая тэрмінасістэма, якая складаецца з навуковай i народнай наменклатуры жывёл. Сучасны стан вывучанасці фауністычнай лексікі ў славянскай лінгвістыцы, у тым ліку i ў беларускай, нельга назваць дастатковым. Вывучэнне заалагічных назваў на Беларусі мае свае адметнасці. Яно бярэ пачатак з навуковых заалагічных i лексікаграфічных прац, у якіх знайшла адлюстраванне навуковая i народная фауністычная лексіка. Гэтыя даследаванні далі імпульс з'яўленню лінгвістычных прац па яе вывучэнні. У апошнія дзесяцігоддзі вынікам вялікай працы лінгвістаў i заолагаў стала з'яўленне такіх энцыклапедычных выданняў, як "Энцыклапедыя прыроды Беларусі" [8], "Жывёльны свет Беларусі" [4], "Земнаводныя, паўзуны" [6], руска-беларуска-лацінскага слоўніка па біялагічнай тэрміналогіі i наменклатуры [3], сістэматычных спісаў прадстаўнікоў беларускай фауны [1,2], "Лексічнага атласа беларускіх гаворак", першы том якога прысвечаны расліннаму i жывёльнаму свету [7], тэматычнага слоўніка "Жывёльны свет" [5]. Значнасць іх для беларускага мовазнаўства - у распрацоўцы фауністычнай тэрміналогіі i наменклатуры на беларускай мове. Беларускімі мовазнаўцамі-лексіколагамі i лексікографамі праведзена значная работа па вывучэнні заалагічнай лексікі Беларусі. Аднак найменні іхтыя- i герпетафауны Беларускага Паазер'я, добра даследаваныя спецыялістамі-біёлагамі, недастаткова вывучаны ў лінгвістычным плане. Між тым Беларускае Паазер'е - адметны рэгіён у зоагеаграфічным, гістарычным, этнаграфічным, лінгвагеаграфічным планах. Прадстаўлены ў слоўніку фактычны матэрыял выяўляе нацыянальную адметнасць найменняў рыб, земнаводных i паўзуноў поўначы Беларусі, дазваляе гаварыць аб выключным семантычным багацці i разнастайнасці слоў дадзеных прадметна-тэматычных груп. Найболын характерны для фауністычнага лексічнага ландшафту Беларускага Паазер'я супрацьстаўленыя адрозненні, калі ў розных гаворках назіраецца тоеснасць
Дадатковыя словы
абяднаннямі, зяўленне, зяўленню, зяўляюцца, паазере, паазеря
3 👁