Дыялектны тэматычны слоўнік найменняў іхтыя- і герпетафауны беларускага паазер'я (2006). Т. А. Грачыха

 ◀  / 33  ▶ 
ХАРЫУС сям'я Харыусавыя' [ЭПБ, У, 17; БТН, 279]; хар'юз звычайны сям'я Харюзовыя' [АСХЖБ, 8]; (рус. хариус обыкновенный, Thymallus thymallus (L.): ліпень м. Сукліна Глыб. [MA]; ліпень м. Багушэўск, Алексінічы, Малішы, Бесцвіна Сен.; Зялёнка Пол.; Манякова Мёр.; Каўшэлева Шарк. [MA]; ліпец м. Зялёнка Пол. // ліпень [MA]; Смарг.; Паст. [СГПЗБ, II, 658]; ляпепь м. Заборцы Докш. [MA]; харыус м. Храпавічы Віц.; Навікі Шум.; Ходцы, Нямойта Сен.; Антаполле Чаш.; Завараты Глыб. [MA]; харус м. Новае Саколіна Тал. [MA]; харыўс м. Галі Шум. [MA]; сьвінюк м. Бярэзіна, Сутокі, Мішковічы Шум.; Васькавічы Віц.; Талачын; Барсукі Докш.; Крычава Мёр.; Сукліна Глыб. [MA]; слізень м. Гуліна Сен. [МА]. ЧАХОНЬ сям'я Карпавыя' [ЭПБ, У, 331]; касар [АСХЖБ, 8]; (рус. чехонь, Pelecus cultratus): каза ж. Малішы, Бесцвіна, Ходцы Сен.; Буеўшчына Шарк.; Язна, Крычава Мёр.; Стралкі В.-дзв. [MA]; козачка ж. Лялеўшчына Гар. [МА]; сабля ж. Града, Масоры Сен.; Гарбачы, Жапезкі Беш.; Васькавічы, Суйкава Віц.; Вялікія Пашкі Шарк. [MA]; шаблец м. Зялёнка Пл. [MA]; чахонь ж. СмалоўкаГар. [МА]. ШЧУПАК ЗВЬІЧАЙНЬІ сям'я Шчупаковыя' [ЭПБ, У, 7; БТН, 298; АСХЖБ, 6]; (рус. щука обыкновенная, Esox lucius L.): апралёўка ж. 'нерастуе ў красавіку' Мярэцкія, Бараны, Леснікі Глыб. [МА]; [Баханькоў, 219]; жвіголка ж. Балаі Паст. [МА]; жыголка ж. Гута Паст. // шчука [МА]; загвоздка 'шчупак невялікіх памераў на 150-400 г' Свабодная Сен. [МА]; марцпука ж. 'нерастуе ў сакявіку' Пол. [Баханькоў, 223]; скавародніца ж. 'шчупак сярэдніх памераў на 600-900 г.' Дольдзева Сен. [МА]; шчука ж. аг-вяд. - Віц.; Шум.; Гар.; Дубр.; Тал.; Беш.; Лёзн.; Арш.; Сен.; Пол.; Ушац.; Чаш.; Леп. [МА]; Забор'е, Краснаполле Рас.; Гарбулі В.-дзв.; Сіпавічы, Слабодка Брасл.; Новы Пагост, Крычава, Манякова, Далпнава, Узмёны Мёр.; Абруб, Ластавічы, Кішы, Завараты, Леснікі, Бараны, Мярэцкія Глыб.; Сталіца, Буеўшчына, Сасноўцы, Більдзюгі, Вялікае Галінова Шарк.; Андроны Паст.; Абадоўцы Віл. [МА]; шчупак м. Нямойта, Бесцвіна, Гуліна Сен.; Гарбачы, Вярхоўе, Сокарава Беш.; Першамайка, Малашанкі Гар.; Галі Шум.; Васькавічы Віц.; Сакалоўшчына, Стралкі В.-дзв.; Арэхаўна Ушац.; Слабодка Леп.; Язна, Далгінава Мёр.; Норыца Паст.; Навасёлкі Ашм. [MA]; Віл.; Мядз.; Ашм [СГПЗБ, У, 519]; Вейна Сен. [Каспяровіч, 357]; шчупар м. Заборцы Докш.; шчурата н. Чашні Глыб. [МА]; шчуронак м. (памянш да шчупака), Лісна В.-дзв. [СГПЗБ, У, 520]; шчуча ж.Слабодка Леп. [МА]; шчюка ж. Вядзерава Беш. [МА]. ШЧЫПОЎКА сям'я Уюновыя' [ЭПБ, У, 399; БТН, 298]; шчыпоўка (кусачка) [АСХЖБ, 8]; (рус. щиповка, Cobituis taenia L
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборе, марцпўка, сямя
4 👁
 ◀  / 33  ▶