Гл. ПЯЦЬ ЖЫЛЫ.
ЖУРАЎЛЯ ЗАПУСКАЦЬ (запусціць) каму. Біць, паласаваць, даваць лупцоўкі. Параўн.: жарыць — літаральна пячы, смаліць, біць, каб скура, цела гарэла.
Гл. ЗЖАРЫЦЬ У СКУРУ каму.
ЗА АДНЫМ ДОБРЫМ днём (дабрыднем).
За адным добрым днём і ў нас нечага пабылі, — ехалі і да нас завярнулі. Навагр. р., Падкас. За адным дабрыднем. Тамсама. Давай! За адным добрым днём адбуду. Карэл. р., Цыр.
ЗААРАЦЬ НОСАМ.
Гл. НОСАМ ЗААРАЦЬ.
ЗА БАКІ (за бокі, за жываты) БРАЦЦА (хапацца, хватацца). Вельмі энергічна, да болі ў жываце смяяцца, рагатаць, бокі зрываць.
Вельмі любіла на вячоркі хадзіць. За вечар і напрадзешся, і наслухаешся. А другі раз як стануць прыдумляць ды выдумляць, дык вечар за бокі бярэшся. Гл. р., Кл. Як стане расказваць, дык, мусіць, і мёртвы за бокі брацьмецца. А то хлопцы?.. Тамсама. Мы з яго аж за бокі хапаліся. Пух. Зміцер скажа, ды прыкажа [прыгаворыць, пажартуе], а паны толькі за бокі хватаюцца. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., СРБП). Чытаў, дык усе за жываты бяруцца. Мін. р., Бараўл. Такі і бацька ў іх быў: стане казаць, то за жываты бяруцца. Навагр. р., Ят. Каля яго [з яго] за жываты браліся. Бых.
Параўн. (у руск.): надрываться со смеху.
ЗА БОКІ ХАПАЦЦА (хватацца).
Гл. ЗА БАКІ БРАЦЦА (хапацца, хватацца).
ЗА ВАДОЮ ІСЦІ (пайсці).
ЗАВЕСЦІ КУРНУ (курню).
ЗА ВОЧЫ. Не ў прысутнасці таго, пра каго гаворыцца.
Я казала за вочы, я і ў вочы скажу табе: няможна разбіваць чужое сям'і. Гл. р., Кл. За вочы і ты смелы. Стаўб. р., Мікал. У вочы ён адзін, а за вочы другі. У вочы які "добранькі"!.. А як за вочы, то сабака сабакам. А той, што забілі на вайне, — той не такі. Кап. р., Пясоч. Гаварыла за вочы, то скажу і ў вочы. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV).
Параўн.: У вочы — то "саколю", а за вочы — соллю. (БППФ).
Параўн.: У вочы лісам, за вочы воўкам. (БППФ).
Параўн. (у руск.): за глаза.
ЗАВЯЗАЦЬ (завязваць) ВУЗЛІК (вузлікі).
Гл. ВЯЗАЦЬ ВУЗЛІК (вузлікі).
ЗАВЯЗВАЦЬ СВЕТ каму.
Гл. СВЕТ ЗАВЯЗВАЦЬ (засланяць) каму.
ЗАГАВЕЦЬ ДУШОЮ.
ЗА
88 👁