Цяпер — дзякуй богу. А колькі яна прыняла гора, удавою астаўшыся з вайны!.. Гл. А я ж табе гаварыў...: пацярпі, гора прымі. Гор. п. (Е. Рам., Б С, IV).
ГОРБІЦЦА Ў ТРЫ ПАГІБЕЛІ. ЗГОРБІЦЦА Ў ТРЫ ПАГІБЕЛІ.
1. Вельмі горбіцца, гнуцца; мець выгляд аслабленага, знясіленага, бездапаможнага.
Як скажуць [мядзведзю]: "Пакажы, як ідуць на прыгон!" — дык згорбіцца ў тры пагібелі і чуць ногі перастаўляе. Глыб. р., Лаз. (Хрэстам.). Чаго ж так згорбіўся ў тры пагібелі, як свіны татка? Малады, называецца. Мо' каго б пагрэў, то ссінеў, скурчыўся… Гл. р., Кл.
2. Стаць празмерна паслухмяным і пакораю.
А я не люблю такіх: трэба што папрасіць, дык пойдзе, стане, згорбіцца ў тры пагібелі, — пашкадуйце яго! Гл. р., Ад. Яна і век так: як хто са сваіх прыйдзе, пачынае горбіцца ў тры пагібелі. І ўсё просіць, усё просіць. Гл. р., Кл.
ГОРКІ ДЫ НЯШЧАСНЫ. Як спагада, спачуванне (камусьці, самому сабе), як роспач (пры няўдачы, памылцы, няшчасці).
— Я ж горкі ды няшчасны, — закрычаў Нічыпар, — прапала мая галоўка! Гэта ж укралі маё сена. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Горкая ды няшчасная я! Нашто пусціла адно [дзіця] такога холаду?! Гл. р., Кл.
Гл.: бедны ды страдны.
ГОРКІ ХЛЕБ.
Што з дастатку? Мала што мелі, — ёй да сівой галавы, да ўнукаў быў горкі хлеб. Гл. р., Сымон. Мая мама ўсё казала: "Не аддай сілаю, бо дасі дзіцяці горкі хлеб". Дык я сваіх — як хочуць, хай самі сваёю галавою; як зробяць — так і будзе. Гл. р., Стар. У нашай хаце хлеб не быў горкі. Ці было цяжка, ці было лягчэй, а жылося ў хаце [у сям'і] хораша. Стаўб. р., Мікал.
ГОРЫ ВЯРНУЦЬ на каго. З адцен. асудж. Вельмі няславіць каго, гаварыць пра каго многа кепскага, непрыемнага.
А ты лепей [лепш] не чапайся з ёю. Хай яе сарочка не чапае! Ты азавешся, а яна на цябе горы вярнуць будзе. Гл. р., Н. Жыц. Яна ж на вас тут горы вярнула. Акцябр. р., Воземля.
ГРУШКІ (грушы) НА ВЯРБЕ. З адцен. іран. Недарэчнасць, несусвеціца, небывалае.
Ат! Грушы на вярбе… Карэл. р., Заг. Усё гэта ваша выдумлянне — толькі грушкі на вярбе. Стоўб.
ГРЫЗЦІ (сябе) ЗА ЛОКАЦЬ (локці). Гл. ЗА ЛОКАЦЬ (локці) (сябе) КУСАЦЬ (грызці).
ГРЭЦЬ ЗУБЫ (на сонцы). Гл. ЗУБЫ ГРЭЦЬ (на сонцы).
ГУЛЬМА ГУЛЯЦЬ. ГУЛЬМА ГУЛЯЮЧЫ. З адцен. асудж., дакору. Доўга, бесклапотна гуляць, анічога не рабіць, ні пра што не клапаціцца.
84 👁