печаны, ты прыгнаў тавар [жывёлу] пасвіць?" Гл. р., Кл.Гл. ВЯЛІКІЯ ГАДЫ. Вельмі рэдка, з вялікімі, працяглымі прамежкамі. І. Насовіч: кажуць пра рэдкаснае з'яўленне чагосьці (СПБ).Гады ў рады. Ваўк. і Слон. пп. (М. Фед., ЛБ, ІV). Ён не вельмі што аказваецца: напіша гады ў рады, што жыве на свеце, — і маўчыць. Асіп. р., Лап. Як там часта? От! Зазірне гады ў рады на дзень, а то і не на ўвесь. Віл. р., Буцькі. Параўн. (у руск.): в кои веки. ГАЛАВОЮ ЗАХАДЗІЦЬ. ГАЛАВОЮ КРУЦІЦЬ. ГАЛАВОЮ НАЛАЖЫЦЬ. Налажыў галавою. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Тут баба варажыла, галавою налажыла, тут будзе кут [так званая лічылачка — вершык у дзіцячай гульні]. Мін. Каб ён пайшоў ды не вярнуўся! Каб ён галавой налажыў, такі бацька, што дзяцей сваіх не глядзіць. Малад. р., Радашк. Швэндаўся, пакуль недзе галавой налажыў. Дзярж. р., Фан.Гл. НА ГАЛАВЕ (на галавах) ХАДЗІЦЬ. Засумаваць, замаркоціцца, затужыць.  ГАЛАВОЮ ХАДЗІЦЬ. ГАЛАВУ ЗВЕСІЦЬ (павесіць). Чаго галаву звесіў? Ці грошай не ўзяў? Мін. р., Засл. Няшчасны Егар... задумаўся і галаву павесіў. Рагач. п., Шарах. Б. (Е. Рам., БНК). А ты б не звесіў галавы, каб так у цябе было, як у мяне? Віл. р., Раёўка.Гл. ГАЛАВУ ЗВЕСІЦЬ (павесіць). Мець дзе галаву прытуліць — мець прытулак, не мець дзе галаву прытуліць — не мець прытулку.  ГАЛАВУ ПАВЕСІЦЬ. ГАЛАВУ ПРЫТУЛІЦЬ (дзе, няма дзе). Як у цябе, бабка, [ёсць] дзеці, то не журыся: не шукацьмеш, дзе галаву прытуліць. Гл. р., пас. Я. Куп. А хаты, хоць і старая, не прадавайце. Ці мала як? А мо' і трэба будзе каму галаву прытуліць? Усяк бывае, дзеткі. Гл. р., Кл. Павыходзілі з лесу [з часоў вайны], і ні ў кога няма дзе галавы прытуліць. Гл. р., Хал. Зарана ты клапоцішся, што няма дзе галавы прытуліць. У такіх гадах бедаваць? Баран. р., Кут. Не мае дзе галавы прытуліць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Загінуць, знявечыцца, скалечыцца.  ГАЛАВУ СКРУЦІЦЬ. Запрэгчы такога гарачага жарабка? Дык ён кагосьці растрасе і сабе галаву скруціць. Гл. р., пас. Я. Куп. Ідзе, спатыкаецца на каладдзё ды на завалы. Узбіўся на выскаць, чуць галавы не скруціў. Маз. п., Луч. (А. Сержп., СРБП). Бяжыць, ляціць, як галавы не скруціць. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., СРБП). Параўн. (у руск.): свернуть шею. ГАЛАВУ СУШЫЦЬ. 1. Гуляй, донька, пакуль гуляецца. А там дзеткі, клопат усякі, будуць табе галаву сушыць. Стаўб. р., Сверж. Галоў [галаву] сушыць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Працягла і настойліва вучыцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне
14 👁