З адцен. асудж. Ухіляцца ад працы, не быць старанным, працавітым; гультаяваць.
Абыякава, неахвотна (рабіць, зрабіць).
Гл. ВУГЛЫ АБЦІРАЦЬ. Неахвотна, абыякава, ані не стараючыся.
Гл. У ПЕР'Е АБРОСТАЦЬ. З адцен. пагардл. Тупіца, няздара.
БАГІ (яго, яе, іх) МЕЛІ!
Бядуе мужык: няма дзецям малака, а каб другую карову купіць, грошай багі іх мелі. Сл.
п., Чудз. (А. Сержп., СРБП).
Гл.: чорт (яго, яе, іх) мае (меў).
БАКІ (бокі) РВАЦЬ. БАКІ (бокі) ЗРЫВАЦЬ. БАКІ (бокі) ПАЗРЫВАЦЬ. БАКІ (бокі)
ПАПАДРЫВАЦЬ. БАКІ (бокі) САРВАЦЬ. 1.
Выйшаў, дык усе бокі рвалі. Гл. р., Кл. Усе там бакі парвалі ад смеху. Вял. р., Кл.
(Матэр. для сл.). Расказваў, што мы з іх бакі парвалі. Тамсама. Такая смешная, што бокі
сарваць. Гл. р., Слаўк. Бокі сарвалі, — так смешна было. Гл. р., Кл. Артыст не
зраўняецца з ім. А былі, як за бабу ён на спектаклі быў? Усе папарэгтвалі, пападрывалі
бакі з яго. Гл. р., пас. Я. Куп.
2.
А гаварыць стане, дык бакі сарваць, жывыя смехі. Гл. р., Хал. Ватэты [вось гэты] Зміцер —
бокі пападрываць з яго. Гл. р., пас. Я. Куп.
БАРАНАВАЦЬ НАГАМІ (дарогу). БАРАНУЮЧЫ НАГАМІ (дарогу).
Бачылі мы, бачылі! Ты ці сам бачыў, а мы бачылі: ішоў і дарогу баранаваў нагамі. Стоўб. Я іх
у цверазілаўку (параўн.: штучнае кніжнае выцвярэзнік), во гэтакіх во, што ідзе барануючы
нагамі. Тамсама.
БАЧ (бачыш) ТЫ ЯГО!
Бач ты яго! У новых [ботах] тавар пасціць [статак пасвіць]! А лапці хіба ліхо? Паадвыкалі і
плесці паразвучваліся. Гл. р., Кл. Бач ты іх! Унадзіліся ў гуркі, хоць ты пільнуй увесь дзень.
Тамсама. Бачыш ты іх: "Вучыцца не будзем!" Я вас "не буду"! Вельмі нешта рана вечарынак
захацелася. Гл. р., В. Ты — бач ты яе! — раздурэла лішняга. Гл. р., пас. Я. Куп. Пабач, зірні,
глянь, звярні ўвагу. Са значэннем пабочных слоў. Ганна, бач ты, кросны ставіцьме. Я, бач ты,
хацеў не так рабіць. Гл. р., Вайц.
БАЧЫЦЦА З ШКЛЯНЫМ БОГАМ. БАЧЫЦЬ ШКЛЯНОГА БОГА. БАЧЫЦЬ ШКЛО.
ПАБАЧЫЦЦА (убачыцца) З ШКЛЯНЫМ БОГАМ. ПАБАЧЫЦЬ (убачыць) ШКЛЯНОГА
БОГА. ПАБАЧЫЦЬ (убачыць) ШКЛО.
Бачыўся з шкляным богам. Шклянога бога бачыў. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Едуць, едуць,
ажно пры дарозе стаяла карчма, дык яны дзеля рызыкі ўвайшлі пабачыцца з шкляным богам.
Ваўк. п., Рось (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). І Гануля з мужыком не жыве, а бацька яго штодзень
бачыцца з шкляным богам. Сак. п., Сух. (Тамсама). Не паспеў з шкляным богам пабачыцца.
Ваўк. р., Рось. Так і нішто сабе чалавек, а пабачыцца з шкляным богам, то бяда. Малад. р.,
Радашк. Ты — хіба — бачыў шкло з самае раніцы? Нясвіж. р., Сноў. А ўчора не ўбачыў
шкла? Тамсама. каго. Вельмі добра ведаць каго; разумець намеры, спадзяваниі, задумы чые.Я
Дадатковыя словы
пере
14 👁