што аж вока рве, як глянеш, а на палянцы чорт мае, не ўзышло. Тамсама.
АЖ З ГОРЛА ПРЭ (лезе).
Пан багаты, усялякага ў яго дабра многа, аж з горла прэ, а нам няма чаго, каб душу падперці. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Няма праўды, калі ў аднаго з горла лезе, а другі дохне з голаду. Тамсама.
АЖНО ПЯТКІ ЗАБЛІШЧЭЛІ (заблішчалі, забліскацелі).
АКУНІ ВУДЗІЦЬ (цягаць).
Ваш брыгадзір ужо акуні вудзіць. Гл. р., Хал. А ты, "кавалерчык", у кіне акуні вудзіш? Спаць ідзі, кажу. Гл. р., Кл. Сеў ля печы і на сход забыўся. Толькі акуні цягае. Тамсама.
АНІ ЛАДУ АНІ СКЛАДУ
АНІ Ў ПЯЦЕ АНІ Ў ГАЛАВЕ
АНІ Ў ТОЙ БОК НЕ ГЛЯДЗЕЦЬ.
АПУСЦІЎШЫ ХВОСТ.
АПУСЦІЦЬ ХВОСТ.
АРАЦЬ ДАРОГІ.
Каб свінні рогі — арала б дарогі (БППФ). Стань гаварыць яму, як трэба жыць, дык ён і папёр араць дарогі, крычыць, што кіне сям'ю, што паломіць усё чыста. Гл. р., Зубар. Слухаю і думаю: нашто тут араць дарогі? Што ты арэш дарогу? Сам не разабраўся і давай біць у хамут. Апомніся, схамяніся, браце ты мой, а то наробіш і сабе і ўсім чорт ведае чаго. Гл.
АСАКОЮ СКАКАЦЬ (лезці) У ВОЧЫ.
Асакою скача ў вочы. Лезе ў вочы асакою. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Гл.: лезці ў вочы. Гл.: сляпіцаю лезці ў вочы.
АСВОЮ ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. Гл. СЛЯПІЦАЮ (слепнем) ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. З адцен. зняважл. Няздара, дурань. Можна меркаваць, што выраз "асёл маляваны" пайшоў ад вандроўных цыркаў.
АСЁЛ МАЛЯВАНЫ.
Колісь на вучанікоў [вучняў] казаў настаўнік, як хто не вучыцца, тупы ці непаніматны [няздатны], — дык ён: "Ах ты асёл маляваны!" Гл. р., Кл. На іхніх хлопцаў гаварылі "аслы маляваныя". Тамсама. Што з тым аслом маляваным зробіш? Тамсама. Параўн. (у руск. кніжн.): олух царя небесного.
АСІНКАЮ (асінкі) ЗАЛАМАЦЬ. 1.
Не, я дарогу асінкаю заламаў, болей век не пайду. Буд.-Каш. р., Гус. (Хрэстам.). Як цяпер Зося адкажа і не пойдзе [замуж], то трэба асінкі заламаць. Ваўк. п. (М. Фед., ЛБ, ІV). Хоць я яго люблю, але што зробіш? Трэба заламаць асінкаю. Слон. п. (Тамсама). Мусіць, ужо ён ад тае пары асінкаю заламаў касцёл — тыле (толькі) яго там бачылі. Сак. п., Хадар. (М. Фед., ЛБ, ІІІ, 2). 2.
У кленічы: Каб (цябе) асінкаю заламалі — каб [на цябе] смерць. Слонімшч., Зэльвеншч., Ружаншч.
АСОЮ ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ.
АСТАТКІ З ХАТКІ.
102 👁