Зыбіцца незак. 'трэсціся, калыхацца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972).
ЗЫГНУЦЬ зак. Сігануць, хутка знікнуць. — Дзе спаткаліся, Сымонка! Як жа ты папаў сюды? А як зыгнуў ад нас гонка — Помніш тую ноч ... тады? Ганна борзда гаварыла, Распытоўвала сябра.. Сымон-музыка.
Зыгануць зак. 'гізануць' (Лаг. СЦБ).
ЗЫГРАЦЦА зак. Зраўняцца з кім-н. у сваёй дзейнасці, паводзінах і пад. Пан Зыгмусь бачыў цяпер ужо другога гаспадара хаткі над балотцам, гэты другі гаспадар быў далёка не тое, што першы, пану Зыгмусю не зыграцца з ім. Хатка над балотцам.
ЗЫЗНУЦЬ зак. 1. Непрыкметна зайсці куды-н., шмыгнуць. А ў той час, калі пан Тарбецкі быў гатовы ўжо зызнуць у кватэру, яна [Грында] высока падымае здаравецкі кулак і грозна трасе ім у паветры. У двары пана Тарбецкага. 2. Збегчы, уцячы. — Падаць мне Тэша! — Лось гукае: — Я разарву яго вантробы, Бо свет гарыць з яго, хваробы! Падайце: вырву яму вусы За ўсе даносы, за падкусы! — Абрыцкі-Тэш быў такі з нюхам, Ад Хрумы зызнуў адным духам. Новая зямля. 3. Цішком узяць, украсці. Праз колькі дзён будзе маладзік. Вось тады ён [Андрэй] і зызне яго [дубок]. Малады дубок.
ЗЫРКАСЦЬ ж. Пранізлівы, калючы холад, сырасць. Золкасць, зыркасць і плюхота, Безлюдзь, смутак, адзінота. Рак-вусач.
Зыр м. 'халодны, пранізлівы вецер' (Дзярж., Лід. СПЗБ); зырыць незак. 'прыпякаць (пра мароз)' (Віл. СПЗБ).
ЗЫРКІ прым. 1. Сухі, гарачы. Штодзень у сінеч даль адзета, З адной дзьме вецер стараны, Ды вецер зыркі, сухавейны, Мой недруг, вораг закляты. Рыбакова хата. 2. Пранiклівы, пільны. А дзед перавёў на прышэльца Калючыя, зыркія вочы. Адплата. — Па якім жа артыкуле закону вас прыцягваюць да судовай адказнасці? — запытаў Семіпалаў і зыркімі шэрымі вачамі зірнуў на Лабановіча. На ростанях.
Зыркі прым. 'гарачы' (Ганц. ДСБ; Жытк. Жыв. сл., с. 123); зырка, зырко прысл. 'горача' (Ганц., Слуц., Старадарож. СПЗБ); зыр м. 'гарачыня, спёка, жар'; зыркосць ж. 'гарачыня' (ТС).
79 👁