Старонка 96
◀ / 289 ▶
ЗМЫСЛА прысл. Разумна, разважліва. Наогул трэба жыць больш змысла І больш мяркоўна, болей сцісла, Трымаць зачыненымі губкі І меней траціць на пакупкі. Новая зямля. ЗМЫСЛЫ прым. Разумны, разважлівы. [Букрэй:] Я таксама, таварышы, стаю за бацьку Талаша. Ён — чалавек змыслы, кемкі, асцярожны, але рашучы і смелы. У пушчах Палесся. Змыслы прым. 'разумны' (Зэльв. Сцяшковіч, 1983); 'кемлівы, разважлівы' (Дзярж. Нар. сл., с. 33); 'кемлівы' (Слон. Нар. словатв., с. 34). ЗМЫСЛЯЧЫ дзеепрысл.: НЕ ЗМЫСЛЯЧЫ НІ ПСА. Не разумеючы нічога. [Сафонаў:] Што ж мір, па-твоему, калач? Ці ліверная каўбаса? Зарваў капейку, на таўчок Пайшоў, купіў за пятачок? Пляце, не змыслячы ні пса. На шляхах волі. ЗНАЙМАВАЦЬ незак. Знаменаваць, сведчыць аб чым-н. Дзень перамогі над фашызмам — свята працоўных усяго свету — знамянальны і светлы дзень. Ён знаймуе сабой той недалёкі час, калі працоўнае чалавецтва скіне ярмо капіталу.. У імя міру. Параўн. польск. oznajmiać 'заяўляць, паведамляць'. ЗНАРОЎКА ж. Уменне спрытна і хутка што-н. рабіць. А лепш за ўсё, мае браткі... Сказаць вам? венцер, нераткі! Ды толькі трэба мець знароўку, Каб не страляць у сараколку. Новая зямля. Параўн. руск. сноровка 'спрыт'. ЗНАЎСТВА н. Дасведчанасць у якой-н. галіне; веды. А несвядомыя настаўнікі ў школах таксама забіваюць у вучнях усё тое, што не ўкладаецца ў асадкі падручнікаў або выходзіць за межы знаўства саміх педагогаў. На ростанях. ЗНІЗАЦЬ зак. Меткім стрэлам папасці ў каго-н, што-н.; збіць. Не трэба забываць, што я на сто крокаў зніжу варону, не то што чалавека, — на ўсякі выпадак дадаў Ахрэменка. Сяргей Карага. [Пан:] — Ну, ці знойдзецца стралец, Хто галінку зніжа куляй? Сымон-музыка. ЗНІШЧОНЫ прым. Збяднелы, гаротны, няшчасны. І я зросся з гэтым горам, Як віхры-вятры з прасторам, Як з загонам жыта. А як песню заспяваю Аб знішчоным гэтым краі, Я не волен над сабою: Спеў мяшаецца з слязою, Плачам аддаецца. Роднаму краю.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶