Старонка 81
◀ / 289 ▶
Засьціць незак. 'зацямняць, заступаць святло, агонь (Чэрв. Нар. лекс., с. 63); зазасціць зак. 'зацямніць' (Хоц. МАСМ); засціць незак. 'загароджваць свет' (Гродз. Сцяшковіч, 1972); засьціць, засьцініць 'засціць, засланіць сабою свет' (Мсцісл. Бялькевіч); застоваты незак. 'засланяць святло' (Іван. ДСБ); засценяць незак. 'засланяць, загароджваць' (Насовіч). ЗАСЦЯРОЖЛІВЫ прым. Які робіцца з асцярогай; асцярожны. Гэты нясмелы засцярожлівы стук моцна ўразіў бабку і прымусіў забіцца яе сэрца.. Дрыгва. ЗАТАРАРАХКАЦЬ зак. Ад моцнага, раскацістага гуку затрашчаць. Другі гук быў яшчэ грамчэйшы, яшчэ зласней затарарахкаў лес, і чорны густы дым паваліў ад будкі. На чыгунцы. ЗАТОПА ж. 1. Залітае вадой, непраходнае месца. А тут [у замку] ... павуццё пана-магната, Панурыя сцены І валы-акопы, Затопы. Сымон-музыка. 2. перан. Перашкода. Але выходзіць ён [Дзяжа] з акопу, — На версе дышыцца вальней, А ноч становіцца цямней, І скрозь цямраную затопу Не возьмуць следу яго, тропу, І тут глядзець на ўсё зручней. На шляхах волі. Затопа ж. 'паводка, разводдзе', 'дрыгва, гразь, твань' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); 'затопа, паводка' (Краснап. Бялькевіч); 'вялікая гразь; багністае месца, багна, твань' (Насовіч); затопнуць зак. 'затануць, утапіцца' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). ЗАТОЧНІЦА ж., перан. Пра таго, у каго па нейкіх прычынах абмежаваны дзеянні, перамяшчэнне; нявольніца. Мая мілая заточніца! Як тваё самапачуванне? З пісьма. Параўн. руск. заточить 'пасадзіць у турму, саслаць у манастыр і пад.' ЗАТРЭНЬКАЦЬ зак. Застракатаць. У лісцю конік дзесь затрэнькаў, І пчолы такжа памаленьку У хор зліваюць галасы. На шляхах волі. ЗАЎСЯГДЫ прысл. Заўсёды. Заўсягды зямля маўкліва: Як ні бі яе — маўчок! Сымон-музыка. Заўсягды прысл. 'заўсёды' (Бярэз., Маладз., Стаўб., Чэрв. СЦБ; Верхнядзв., Віл., Слон. СПЗБ); заўсягда прысл. 'заўсёды' (Лоеў. Янкова).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 289 ▶