ЖЫБУЛЬКА ж. Зябер. — Памажы мне, галубка, звязаць ячмень, — просіць яна [кабета] куму. — Калі ж, кумка, жыбулькі надта колюща, — адказвае кума. A зімою прыходзіць яна да кумы. — Дай мне, кумка, мукі на аладкі. — Прыйшла кумка па муку, а жыбулька — за руку. Дзве кумы. Жыбулька ж. зябер' (Воран., Гродз., Шчуч.
СПЗБ); асцюк' (Пух.
СПЗБ). Параўн. літ. žibulys зябер'.
ЖЫВІЦА ж., перан. Toe, што надае сілы, бадзёрасці (звычайна пра ваду). [Жыта:] — I вось толькі як вадзіцай, Не вадзіцай, a жывіцай Мяне ўмые маладзіца, Тады гполькі свет пабачу... Рак-вусач. Мурог!Ды што за травіца! I шоўк у ёй мяккі, i лён, I вечная наша крыніца 3 гаючай жывіцайвадзіцай Ад бацькаўскіх, дзедаўскіх дзён! Максіму Танку. Жывща ж. смала' (Чэрв. Шатэрнік); жывіца' (Дзятл.
СПЗБ; TC; Ютім. Бялькевіч).
ЖЫЧЭННЕ н. Адданасць; зычлівасць. У прасторнай, чыстай, светлай залі Паны туды-сюды снавалі, Развязна, моцна гаманілі, цыгары доўгія курылі, A дзе каторы шарганецца, Каля яго прыслужнік трэцца I падае яму адзенне, А сам — пакора i жычэнне.. Новая зямля. Параўн. польск. źyczenie пажаданне'.
ЖЭРАЛА гл.
ЖРЭЛО з ЗААПЕКАВАЦЬ зак. Замучыць апекай. — Апекаваліся, лячылі! — з горыччу перадражніў яе [сароку] бусел: — заапекавалі i залячылі! Я к птушкі дуб ратавалі.
ЗАБАРОНЦА м. Той, хто забараняе што-н. Думка ходзіць, дзе захоча: Ад зямлі да зор i сонца Няма думкам забаронцы. Сымон-музыка.
ЗАБАЧЭННЕ н. Сустрэча, спатканне. [Рыжавусы да Панаса:] — Ты хадзіў да бацькі на забачэнне? Дрыгва. Забачэнне н. спатканне' (Мядз.
СЦБ; Мядз.
МСММГ, 1974); забачыць зак. убачыць' (Гом.
НЛГ; Астр., Дзятл., Лід.
СПЗБ). Параўн. польск. zobaczyć 'сустрэць, убачыць'.
ЗАБОЙНА прысл. Жахліва, страшэнна. Трывожна ўсюды, неспакойна, Снуюць-успыхваюць агні, I ходзяць цені ў цішыні, I гэта ціш гняце забойна. На шляхах волі. 5 Зак
Дадатковыя словы
жыбўлька
57 👁