Гідкі прым. 'агідны, брыдкі' (Кругл. MACM); гіткі прым. 'гадкі, агідны; такі, які выклікае гідлівасць, брыдкасць' (Бял. МСНДМ, c. 19); гідкій, гідлый прым. 'гадлівы, грэблівы' (Бял. МСНДМ, c. 18); 'гідкі, агідны' (Kpacнап., Мсцісл. Бялькевіч); гідзючы прым. 'вельмі агідны' (Лоеў. Янкова); гідка прысл. млосна' (Іўеў. Сцяшковіч, 1972); гідаваць незак. 'брыдзіцца, адчуваць агіду', грэбаваць' (Лоеў. Янкова); гідавацца незак. 'грэбаваць; гадзіцца' (Жлоб. Жыв. сл., с. 114). ГІЖЭЦЬ незак. 1. 3 крыкам бегаць у розных напрамках; кішэць. Дзеці аж гіжаць на вуліцы, ганяюць авец, громка смяюцца. Заход сонца. 2. Мітусліва рухацца ў розных напрамках. Зірнуўшы на мурашнік, можна падумацъ, што тысячы мурашак поўзаюць, бегаюцъ, круцяцца, гіжаць (кішаць) наверсе без усякага парадку. Мурашкі i іх будова. А рыба трапечацца ў кашы, аж гіжыць. Дзяціныя годы. Гіжэць, гвіжэць, гніжэць незак. кішэць' (Ваўк., Гродз., Лід. СПЗБ); гніжэць незак. 'звінець, гудзець', перан. 'гаманіць, крычаць' (Паст. СПЗБ); гіжаць незак. 'рухацца безупынку, круціцца' (Гродз. Цыхун); 'быць надта ўзбуджаным' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); гіжлівы прым. 'рухавы, хуткі' (Шчуч. Сцяшковіч, 1983); гіжушчы прым. 'вёртки, непаседлівы' (Шчуч. Сцяшковіч, 1983). Параўн. літ. gnižeti кішэць'. ГІСЭРНЯ ж. Ліцейня. Праходзіць [Лабановіч] i Альорэхтова, дзе раскінуўся вялізны маёнтак пана Скірмунта, дзе працуюць яго сукнавалъня, гісэрня, бровар i яшчэ нешта. На ростанях. Гісэрня ж. 'ліцейны завод' (Каспяровіч-БРС). Параўн. польск. gisemia ycm. 'ліцейны завод'. ГІТАЛ м. Каўнер; карак. [Дзядзька Антось:) — Прыпільнаваць бы дзе брыду, — За «гітал», падлу, ды ў ваду! Новая зямля. 3 яўр. шапка'. ГІЧАНЫ мн. Страва, звараная з бурачнага лісця i сцяблоў. Ці з вялікага страху, ці ад гічаноў, што бацька еў на вячэру, толькі ж у жываце ў яго як забурчыць! Трывога
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

альб, гіжўшчы
55 👁