Старонка 32
◀ / 289 ▶
'аброць' (Воран., Зэльв. Сцяшковіч, 1972); вобруць, вобрыць ж. 'аброць' (Валож., Стаўб., Уздз. СЦБ; Пух., Чэрв. Шатэрнік). ВОБЦАС, ОБЦАС прысл. Вельмі хутка, з усіх ног. Браты за рукі пабяруцца, Ў зямлянку вобцас панясуцца. Новая зямля. Я увесь заміраю — вось ўздымецца буч. А дзядзька спаважна адсовае крыгі. Вот кошык узняўся і як страсянецца! І обцас на бераг тут дзядзька нясецца. Дзяціныя годы. Вобцас прысл. 'адразу, хутка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); вопсас прысл. 'нечакана, рэзка, стрымгалоў' (Дзярж. Нар. сл., с. 27). ВОБЧАСТВА н. Сялянская абшчына; грамада. — Ты выбраны вобчаствам чалавек, значыцца, пастаўлены ад вобчаства, — вось што ёсць стараста, — паправіўся Мікіта. Стараста. Вобчыства н. 'грамада' (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. руск. уст. общество 'сялянская абшчына'. ВОГЕРЫ мн. Лёгкае хістанне хваль. У параўн. Сівыя хмары неспакойна забегалі па небе, як вогеры па вадзе. Мяцеліца. Вогер м. 'светлы пераліў хваль на рацэ' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ВОЛЬНІЦА ж. Вальнадумства, недысцыплінаванасць. [Прапаршчык Грынчар:] Парадак будзе пры умове, Калі закон што найсуровей Махне па вольніцы блазной. На шляхах волі. ВОРАЖА прысл. Варожа. Стань, глянь на захад, паслухай: Чуеш ты шум патайны? Чуеш, як воража, глуха Сунецца ценем разруха — Постаць пажараў, вайны? Вораг не дрэмле. Воріжа прысл. 'варожа' (Краснап. Бялькевіч). ВУЗКААСАБІСТЫ прым. Які датычыцца толькі і непасрэдна адной асобы. Усё апавяданне ад пачатку да канца падпарадкавана аднаму матыву — вузкаасабістаму пачуццю кахання. Актуальныя праблемы. ВУЛІЧНІК м., зб. Бадзягі, тулягі, беспрытульнікі. А побач з імі [мітынгоўшчыкамі] тлумным шляхам, З куслі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 289 ▶