скія будынкі,.. чаму такім мізэрным выглядае тутэйшы народ. На ростанях. 2. Малы, не зусім выразны, ледзь бачны. З захаду паказваюцца чэзлыя воблачкі. Кніга Ташкенцкага быція. 3. Бедны, мізэрны. Паёк чэзлы, але па цяперашняму часу наракаць не прыходзіцца. З пісьма. 4. Слабы, недасканалы, дрэнны. Абмежаванасць у жывым матэрыяле ..вядзе да таго, што .. твор атрымліваецца чэзлым, малакроўным, бледным. З прамовы.
Чэзлы прым. 'худасочны, худы' (Ганц. СПЗБ); 'замучаны, слабы' (ТС); 'рэдкі' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). Параўн. літ. čėžas, kėžas, kėžlys 'худасочны, худы'.
ЧЭПАК м. Чапец. — Эй, цётка Хрума! ураз з'явіся! — Вайшла і Хрума ў старым чэпку. Новая зямля.
Чэпак м. 'чапец' (Воран., Карэл., Чэрв. СПЗБ; Гродз. Цыхун; Воран. Сцяшковіч, 1972; Лоеў. Янкова). Параўн. польск. czepek 'жаночы галаўны ўбор з палатна, паркалю, прыбраны фальбонамі'.
ЧЭРАЗ, ЧАРАЗ прыназ. Цераз, праз. Чэраз некалькі часу прылетае шпак. Прылёт птушак. Шлі яны [чалавек і баба] чараз траву, чараз папаратнік. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле.
Чэраз прыназ. 'праз', 'цераз' (Воран., Кам., Пруж., Свісл. СПЗБ; Лоеў. Янкова); чараз прыназ. 'цераз' (Шчуч. З нар. сл., с. 51).
Ш
ШАБАСГОЙ м. Яўрэйскі прыслужнік. [Ляснічы:] Увесь друк у жыдоўскіх руках, ім трэба разбурыць праваслаўную царскую Русь, а рускіх людзей парабіць шабасгоямі. На ростанях.
ШАВАЛІЦЦА незак. Шавяліцца, варушыцца. Аленіна ўвага раптам спыняецца на пану Зыгмусю: яна чуе, як ён шаволіцца ў сваёй скрыні, і ёй становіцца ўсё зразумелым. Хатка над балотцам.
Шаволіцьца незак. 'варушыцца' (Насовіч).
ШАВАЛІЦЬ незак. Злёгку прыводзіць у рух што-н.; шавяліць. Шаволіць вецер вырваныя пасмы саломы на хаце.. Хатка над балотцам.
83 👁