ЧУК м. Скураны лапаць. З адной кішэні доўгага сівага халата тырчэла турэцкая булка, як раменны мужыцкі чук. Андрэй-выбаршчык. Дзед Талаш быў у кароткім кажушку, у суконных з раменнымі латамі майтках, абуты ў чукі. Дрыгва.
ЧУРБАК м. Кавалак дрэва, бервяна; цурбак. Для чалавека гэта было б нядобра, а дубоваму чурбаку гэта найлепшая павага. Дзядзькаў сведка. Каля дзвярэй канцылярыі [Марцін] спыніўся, паставіў чурбак у куточку і сам прыпыніўся там. Там жа.
Чурбан м. 'цурбан' (Верхнядзв. СПЗБ); 'тоўстае палена' (Рас. Шаталава); 'палена', 'падстаўка пад вулей' (Мёр. СПЗБ). Параўн. руск. чурбак 'абрубак бервяна'.
ЧУХАЦЬ незак. Ісці. — Бяры гэтыя пакі на плечы і чухай у яр! — камандаваў Дземух. У тыле ў Дзянікіна.
ЧУЧКА ж. Верх сагнутага сустава пальца. — Го, мой браток! — і дзед Куцейка Пастукаў чучкаю аб бронь: — Не, гэта, брат, не самасейка! Вось ён які, савецкі конь! Рыбакова хата.
Чучка ж. 'сярэдні сустаў пальца на руцэ' (Карэл. З нар. сл., с. 95); 'сустаў' (Карэл. Шаталава); 'пупышка пальца' (Карэл. СПЗБ); 'верх сагнутага сустава пальца' (Гродз. Цыхун).
ЧЫЙСЯ займ. Чыйсьці. З травы чуць відна галава І чыйся твар з вясёлай мінай. Рыбакова хата.
Чыйся, чэйся, чыясь займ. 'нечы' (Ваўк., Драг., Пруж. СПЗБ).
ЧЫСТАСЦЬ ж. Чысціня. Як зяніцу вока, мы павінны ахоўваць чыстасць нашых літаратурных савецкіх прынцыпаў. З прамовы.
Параўн. польск. czystość 'выразнасць, бездакорнасць, чысціня'.
ЧЫЧЫКАЦЬ незак. Утвараць гукі, падобныя на «чычык-чычык». Толькі чутно было, як спалі дзеці; дзесь у запечку ціханька чычыкаў шашаль.. Зімні вечар.
Чычыкаць незак. 'стракатаць (пра сароку)' (Верхнядзв., Глыб. СПЗБ).
ЧЭЗЛЫ прым. 1. Убогі, стары (пра прадметы). Для яго [Лабановіча] было ясна, чаму такія гіблыя і чэзлыя сялян-
81 👁