Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЦЁМНІК м. Недасведчаны або малаадукаваны чалавек. Будзь старанным, сынку, — Станет чалавекам, Будзеш ты чытаць нам, цёмнікам, няўмекам, Што ў кнігах пішуць.. У школку. ЦЁНГЛЕ прысл. Заўсёды, пастаянна. Цэлы век я ўсё страдаю, Шчасця я не бачу, Сваё' жыцце праклінаю, Цёнгле горка плачу. Плач. Цёнгля, цёнгле прысл. 'пастаянна, заўсёды, увесь час' (Ашм., Віл., Ганц., Лід., Мает., Мядз., Смарг., Шчуч. СПЗБ; Гродз. Цыхун; Гродз., Шчуч. Сцяшковіч, 1972); заўсёды' (Драг., Кобр., Стол. ДСБ); цёнгле прысл. заўсёды' (Уздз. МСММГ, 1970); цёнгля 'заўсёды, пастаянна' (Навагр. Жыв. сл., с. 28). Параўн. польск. ciqgle 'пастаянна, бесперапынку'. ЦІЯРА ж. Галаўны убор рымскага папы; тыяра. Адцвілі, палінялі ціяры, З 'едзен моллю стары Ватыкан. Першы май. ЦУРУБАЛАК м. Палка. Дубовы цурубалак-біч адлятае ўбоку пагнаўшы вецер каля бацькавага носа. Драматург i лірычны паэт. Цурубалак м. цурбалак' (Стаўб. Нар. сл., с. 155); цурубалка ж. палка' (Барыс. СПЗБ); 'гузік з дрэва', 'тоўстая рука' (Лоеў. Янкова); 'аголенае сцябло травяністай расліны' (Лельч. Жыв. сл., с. 217). ЦЫБУР м. Сцябло, звычайна тоўстае, пругкае. Сямтам засохлых раслін цыбуры Схіліліся мёртво над долам. Пасля зімы. Цыбур м. цыбур' (Дзятл., Карэл. Сцяшковіч, 1972); цымбур м. 'сцябло шчаўя' (Капыл. Жыв. сл., с. 176); 'кветаноснае сцябло буракоў, цыбулі' (Навагр. Жыв. сл., с. 28). ЦЫМБАЛЩЬ незак., экспр. Хадзіць. Усе нашы дзяўчата раздзяляюцца на панскіх i мужычых. К панскім ходзяцъ панэ: дзяк, тэлеграфісты, семінарысты, а к мужыцкім — цымбаліць наш брат — мужык. Наша еяло, людзі i што робіцца ў еяле. Параўн. польск. cymbał 'дурань, расцяпа'. ЦЫР м. Высушаная губа (грыб), якая запальваецца ад іскры пры высяканні агню. Наклаўшы люльку, выняў скал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рўбалка, цурўбалак, цыбўр, цымбўр
14 👁
 ◀  / 289  ▶