ЦЕНЕНЬКІ прым. Вельмі высокі па гучанню, падобны на піск. «Ву-у-ум!» — рассякаюць яны [пчолы] воздух борздым палётам сваім і напаўняюць яго цененькім прыятным звонам. Летні поўдзень. Цененькі прым. 'надта тонкі' (Дзятл. Сцяшковіч, 1983); 'тоненькі' (Астр., Лід., Смарг. СПЗБ). ЦЕНКІ прым. Тонкі. І люду мноства тут хадзіла, Найболей моладзь гарадская, Ды худасочная, благая, Усё панічызухі, паненкі, А станік іх, бы ў восак, ценкі.. Новая зямля. Цёнкі прым. 'худы, тонкі' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983); 'тонкі, худы (пра часткі цела чалавека)' (Воран., Іўеў. СПЗБ); цёнка прысл. 'тонка, высокім голасам' (Шчуч. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. cienki 'тонкі'. ЦЕНЯВАЦЦА незак. Цямнець, напаўняцца цеменню. Страшна гэтае суценне! Хлопцу сцішна і маркотна... Ноч цянюецца дрыготна... Сымон-музыка. ЦЕНЯВАЦЬ незак. 1. Ісці, скарачаючы шлях, напрасткі. Глядзіць [Сымон] — вачам сваім не верыць: Пан Богут! ён у кроках трох... Пад пахай скрутачкі паперы, А сам цянюе без дарог, Праходзіць далей.. Рыбакова хата. Мінута — батальён на нагах. Бясшумна цянююць на Прыпяць. Дрыгва. 2. Ісці прама, не зварочваючы ўбок. — Што, дзядзька, пойдзем у цэркву, можа? — А пойдзем, голубе-нябожа! — Антось і Костусь ідуць з хаты. Цянююць вуліцай дзяўчаты, Шчабечуць весела, смяюцца.. Новая зямля. 3. Хадзіць туды-сюды, у розныя бакі; снаваць. Яшчэ не ўзышло нават сонца, На небе чуць выплыў румянак, А дзед, як чаўнок у красёнцах, Цянюе там-тут між зямлянак. Адплата. Абходзіць [маці] магілы, на прыклад садзіцца, І сёлы вартуе яна. Па роднаму краю цянюе-снуецца Заўсёды пануpa, адна. Няшчасная маці. 4. Лятаць беспарадкава, мітусіцца. [Сымон:] — А што гэта, дзедку мілы, Там снуецца пад акном? Нейкі шолах мяккакрылы.. — А то, хлопчыку, кажаны; Толькі змеркне на дварэ, — І цянюе рой паганы, Нейкі рух яго бярэ. Сымон-музыка. ЦЕЦЕР м. Цецярук. У параўн. Сядзіць [серадняк], як грак на дворыку, Як цецер на дубе. Калгаснае. Цёцяр м. 'цецярук' (Шчуч. Сцяшковіч, 1972).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁