Старонка 264
◀ / 289 ▶
Хірлявасць, болесці і жалі — Ганцы ўжо смерці — прыкавалі Яго к пасцелі.. Палтава. ХІРЛЯВЫ прым. 1. Знясілены, хваравіты. Перад ім [Лабановічам] былі звычайныя людзі, без рамантыкі і дэманізму, на від хірлявыя і слабыя.. На ростанях. У часе гэтага ўступу з натоўпу непрыметна праціскаецца нізенькі, хірлявы паляшук сярэдніх год.. Там жа. 2. Кволы, чахлы (пра расліны). Нізенькія кусцікі, хірлявыя алешынкі ўперамежку з ялаўцамі кучкамі раскідаліся па балоце. На ростанях. 3. перан. Слабы, нясмелы. Далоў хірлявае ваганне, Хірлявай спадчыны пячаць! На шляхах волі. Хірлявы прым. 'хваравіты, слабы' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); хіры прым. 'хворы, нездаровы' (Навагр. Сцяшковіч, 1983); хіра ж. 'хвароба' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983); 'слабая, нездаровая' (Касц. Бялькевіч). ХІРУРГІЧКА ж. Жанчына-хірург. Яна — хірургічка. Мела шырокую практыку з хворымі, такімі, як я. З пісьма. ХЛАБЫСНУЦЬ зак., экспр. Выпіць. Таксама ахвотнік ён [Крэшчык] хлабыснуць піва. На ростанях. Хлабазнуць зак. метаф. іран. 'выпіць' (Мсцісл. Юрчанка, 1988). Параўн. укр. хлебеснути 'хлебануць, выпіць'. ХЛАПАК м. Хлопец, хлопчык. Падгуляўшы князь гукае: — Ўраз хлапака мне падаць! — Сціхлі госці і музыкі. Сымон-музыка. Хлапчак м. 'хлопчык, хлапчук' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. chłopak 'хлопец'. ХЛАПЯТЫ мн. Хлопчыкі. «Ого! — падумалі хлапяты: — Няўжо дарэктар так заўзяты, Што будзе права сваё правіць І на калені штодзень ставіць?» Новая зямля. Хлап'я н. 'хлопчык' (Лоеў. Янкова). ХЛАПЦОЎСКАСЦЬ ж. Хлапечая годнасць. Іван, застаючыся сам з сабою, прыпамінаў гэты погляд, рабіў тыя ці іншыя высноўкі і стараўся пры гэтым не пакрыўдзіць сваю хлапцоўскасць. Балаховец. ХЛІСНУЦЦА зак. Захістацца, хістануцца. Здрыгануліся нетры ад гулу, І хліснулася лісце ўгары. Адплата. Хлістацца незак. 'хістацца' (Астр. СПЗБ).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶