Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
УЗМАЦАВАЦЬ зак. Падмацаваць. Усіх цягнула ў госці к цётцы: Так узмацуе на дарогу — Было што есці, дзякуй богу! Новая зямля. УЗНІМНЫ прым. Поўны натхнення, энергіі. Над paдаснай краінай Расквенанай пуцінай Ідзе наш ясны дзенъ. Раскатам мнагаструнным, Узнімным, дружным, юным Грыміць з ім песенъ хор. Да дня 20-й гадавіны Кастрычніка. УЗРОК м. Позірк. — Памру я, Ганна! — кажа ціха. — Дайшоў да дна свайго кяліха, — Міхась глядзіць кудысъ далёка, I нудна ёй ад таго ўзроку, Надзеі гіне рэштка тая, I болъшы смутах пашыбае. Новая зямля. Узрок м. зрок' (Гродз. Сцяшковіч, 1983; Смарт. СПЗБ); 'позірк, погляд' (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. польск. wzrok 'погляд, позірк'. УЗЫСКОЎНЫ прым. Патрабавальны. Не трэба забывацъ, таварышы, i яшчэ аднаго: сам пісьменнік у першую чаргу павінен быць у высокай ступені строгім, узыскоўным крытыкам у дачыненні да сваіх уласных твораў. 3 прамовы. Узысківаць незак. спаганяць' (TC); узыскі мн. сггагнанне' (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. руск. взыскательный патрабавальны'. УЗЯЦЦА зак. Пажаніцца. Хіба было калі ў свеце, Шчыpa што кахалісь, Разышліся, не ўзяліся I жывы асталісь? Мар'яна-чарніца. Узяць зак. 'узяць замуж' (Лоеў. Янкова). Параўн. укр. узятися, взятися пажаніцца'. УКАЮКАЦЬ закэкспр. Забіць. — Ну, а для нас можа i лепей, што яго [Гамыру] так у каю кал i, прынамсі, ніякага не было следства, — заўважае Свірыд. На «святой зямлі». Укаючыць зак. 'забіць, укакошыць' (Красная. Бялькевіч). УКВЯТНЩЬ зак. Аздобіць, упрыгожыць кветкамі, галінкамі i пад. Стары бацька каля яе [Ярыны] Падае i просіць: Хоць гадочак, хоць лецейка, Хоць зялёных святаў Пачакаці... Дачакалі, уквятнілі хату Любісцікам i аерам.. Сляпы. Параўн. укр. уквітчати, вквітчати 'упрыгожыць, аздобіць кветкамі, зелянінай'. УКЛЮКАЦЦА зак., іран. Закахацца без памяці. Зачалося ўсё з пустога, Але скончылася так, Што наш дока, зух
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

взятйся, вквітчатй, маряна, узятйся, уквітчатй
14 👁
 ◀  / 289  ▶