УВІХНЫ прым. Спрытны, вынаходлівы. Смерць іх [Сымона i Ганну] толькі i разлучыць — Так злюбіліся яны... Не паможа, не навучыць Знахар самы увіхны. Сымон-музыка. УДАННЕ н. Данос «Памдзей» аб 'ездчык быў няшкодны: Так, чалавек ён старомодны / не такі, як Ворцюх, зыркі, I меней здолъны на прыдзіркі I на надкусы, i на ўданне.. Новая зямля. Уданне н. 'абгавор, лаклёгг (Насовіч). Параўн. польск. udać 'зрабіць, сказаць што-н. няшчыра, інакш, чым думает'. УДАТНА прысл. Удачна. Кантролъ, даў бог, прайшоў удатна. — Вайшлі ў вагон, i так прыятна Ў вагоне дзядзъку показалась! Новая зямля. Удатна прысл. 'удала, прыдатна' (Краснап. Бялькевіч; 'удала, трапна' (ТС); удатны прым. 'удачны, удалы' (ТС). УДУМНЫ прым. Задуменны, удумлівы. Дарэктар, хлопцы — ўсе маўчалі, Схіліўшы ўдумныя головы, Пакулъ цягнуліся прамовы. Новая зямля. УЖОНД м. Урад, улада. Хай «ужонд польскі» слова ў слова Бярэ прыклады з Мураўёва, Каб рух спаганіць, ахлусіць... Братам Заходняй Беларусі. Параўн. польск. urzqd 'ведамства, установа', rzqd 'урад, улада'. УЗАШАЙ прысл.: ГНАЦЬУЗАШАЙ. Выганяць сілай. Паможам жа Арміі натай, Што людзям нясе вызволение, I гнаць будзем Гітлера ўзашай, Каб вынішчыць гада з насеннем. Адплата. УЗВЫШ ж. Вышыня. Што за ноч! Што за ціш! Змоўклі травы, краскі. Усплыў месячык на ўзвыш Баяць свету казкі. Ноч. УЗДУЖАЦЬ незак. Намагацца, імкнуцца. Антосъ на словы не зважае, Бо ўласным вокам уздужае Зямлі вартоўнасці спазнаці, Ці яна мачыха, ці маці.. Новая зямля. УЗЛУПКА м. Праборка, наганяй. Ішлі аб'ездчыкі асобна Пра ўсё паведаміць подробна: Якія дзе былі здарэнні, Ці непарадкі, папушчэнні: Як леснікі, яго падпаскі, Свае спаўнялі абавязкі, Дзе i ў каго былі парубкі, Каб мець прычыну для ўзлупкі. Новая зямля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абездчыкі
30 👁